Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Краязнаўчы сайт «Polochany - City»

Краязнаўчы сайт «Polochany - City»

Сайты настаўнікаў і вучняў [1]
Геаграфія [2]
Краязнаўства [3]

Краязнаўчы сайт «Polochany - City» [4] створаны вучнямі Палачанскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Мяцельскага Юрыя Міхайлавіча.

Сайт адкрывае сеткавы  праект  "Мая малая Радзіма", які быў прызнаны адным з лепшых краязнаўчых праектаў на міжнародным конкурсе сеткавых праектаў, які праходзіў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы і адзначаны дыпломам І ступені і каштоўным падарункам.

На  сайце вы зможаце  пазнаёміцца з краязнаўчымі праектамі, якія распрацавалі юныя краязнаўцы,  здзейсніць віртуальныя экскурсіі па славутай маладзечанскай зямлі, пазнаёміцца з некаторымі населенымі пунктамі Маладзечанскага раёна. 

Таксама у наведнікаў ёсць магчымасць здзейсніць віртуальную экскурсію па краязнаўчым маршруце «Сцежкамі славутых землякоў» з школьным аўдыёгідам Нэлі Вайнбергер. А напрыканцы віртуальных падарожжаў па славутай маладзечанскай Зямлі, стваральнікі сайта прапануюць пагуляць у інтэрактыўную краязнаўчую гульню «Кола фартуны» «Ці ведаеш ты Маладзечанскі край?»

 

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17039

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/links
[2] https://nastaunik.eu/workshop/geography
[3] https://nastaunik.eu/national-edu/local-history
[4] https://polochany.jimdo.com/