Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У Мінск прыедзе сусветная зорка педагогікі і дасць некалькі майстар-класаў для настаўнікаў

У Мінск прыедзе сусветная зорка педагогікі і дасць некалькі майстар-класаў для настаўнікаў

Вялікабрытанія [1]

Сёлета на EdCamp Belarus-2019  прыедзе з выступам адзін з самых уплывовых педагогаў свету Рос Морысан МакГіл. 12-13 кастрычніка ён дасць некалькі майстар-класаў для беларускіх настаўнікаў. 
Рос Морысан МакГіл (Вялікабрытанія) - вядомы настаўнік, пісьменнік і блогер. Вядомы перш за ўсё дзякуючы свайму сайту https://www.teachertoolkit.co.uk [2], які рэгулярна ўваходзіць у топ-100 карысных педагагічных рэсурсаў і мае каля 10 мільёнаў чытачоў. Рос М. МакГіл намінаваўся газетай The Sunday Times ў 500 самых уплывовых людзей Вялікабрытаніі. Больш за 25 гадоў працаваў настаўнікам (быў Настаўнікам Года Вялікабрытаніі ў 2004 г.) і кіраўніком у адной з самых складаных лонданскіх школ. Рэгулярна выступае на міжнародных кангрэсах у Вялікабрытаніі, Канадзе, Германіі, Іспаніі і ншых краінах. З 2018 г. працуе над доктарскай дысертацыяй па педагогіцы ў Кембрыджскім універсітэце.
https://www.teachertoolkit.co.uk/seeking-permission/press/… [3]

Прафесар Джон Хэці і Рос Морысан МакГіл. Фота з Фэйсбука

Артыкул пра Роса Морысана МакГіла у The Guardian  [4]

[5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17056

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/experience/uk
[2] https://www.teachertoolkit.co.uk/?fbclid=IwAR0iQNcXxryEz3RCkcHQfP6tCH_aVN46cO-oStjF-APSWe1299YOlaVmcxc
[3] https://www.teachertoolkit.co.uk/seeking-permission/press/?fbclid=IwAR1lcXuP-CgecKoE4O1qGWZ6kgp4unvFwxtaSK3OIHjfeF5gnMYw_nNZIEE
[4] https://www.theguardian.com/education/2019/aug/27/britain-most-influential-teaching-expert?ref=ttsidebar&fbclid=IwAR0Elo6BvaCjepXaJalm2dvVVMXEKEj25dZuQzsPnSEYOH-wCH8FDqRQxWI
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/20258263_10158980981570109_1854841598989344693_n.jpg