Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Першы міні-эдкэмп пачаў сваю працу ў Варапаеве

Першы міні-эдкэмп пачаў сваю працу ў Варапаеве

Настаўніцкія клубы. Летнікі [1]

Каля 40 настаўнікаў сабраліся на першы міні-эдкэмп у Варапаеўскай школе Пастаўскага раёна, каб паслухаць экспертаў, прайсці майстар-класы калег і падзяліцца сваім досведам. Міні-эдкэмпы - гэта ініцыятыва саміх настаўнікаў, якія захапіліся ідэяй узаеманавучання педагогаў. Такім ініцыятарам у Варапаеве стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалай Атрахімовіч . А ў якасці гасцей у Варапаева паехалі ўдзельнікі вялікага EdCamp Belarus - 2019 Святлана Іванюшына (Лагойск), Юлія Федзяніна (Бабруйск), Іна Плешавеня (Паставы) і Тамара Храпавіцкая (Паставы). Першы міні-эдкэмп адкрылі арганізатары EdCamp Belarus - 2019 Анастасія Пугач і Яўген Пугач.

Міні- эдкэмпы ў рэгіёнах - гэта новая ініцыятыва настаўнікаў і так званы "эфект доўгага хваста",  калі эдкэмп - гэта толькі пачатак, а супрацоўніцтва настаўнікаў і рэалізацыя яго ідэй мае свой працяг і пасля мерапрыемства. Міні-эдкэмпы запланаваны яшчэ ў некалькіх школах краіны. 

Фота Яўгена Пугача

Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT

 

[2]
[3]
[4]
[5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17107

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/letniki
[2] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/photo_2019-11-05_11-51-07.jpg
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/photo_2019-11-05_11-51-09.jpg
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/photo_2019-11-05_11-51-11.jpg
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/photo_2019-11-05_11-51-12.jpg