Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Збіраем матэрыялы для дыстанцыйнага навучання

Збіраем матэрыялы для дыстанцыйнага навучання

Перакулены клас [1]
Бацькі і дзеці [2]
Учора стала вядома, што нас хутчэй за ўсё адправяць на другія канікулы ў той час, калі ўсе нашы суседзі абвесцілі каранцін . 
Каранцін адрозніваецца ад канікулаў тым, што вучоба пры гэтым не спыняецца - дзяржава бярэ на сябе абавязкі арганізаваць дыстанцыйнае навучанне, забяспечыць настаўнікаў методыкамі, інструментамі, матэрыяламі. У нашым выпадку настаўнікам прыдзецца гэта рабіць самастойна. 
 
Шаноўныя калегі, давайце скарыстаем гэты час дадатковых канікулаў для збору і стварэння матэрыялаў для дыстанцыйнага навучання. Калі яно не спатрэбіцца праз тыдзень, і пандэмія адступіць - у нас будзе банк урокаў на будучыню, які можна будзе скарыстаць для перакуленага класа, змяшанага навучання і іншых інавацый, якія пакуль у нашай школе больш на паперы. 
Шмат у каго ёсць уласныя напрацоўкі. Настаўнікі стварылі на фэйсбуку групу "Перакулены клас. Матэрыялы для навучання" [3] Калі ласка, далучайцеся і шліце спасылкі на свае ролікі, тэксты, прэзентацыі, якія вы ўжо маеце.  
 
За 2 дні існавання групы там назбіралася некалькі дзясяткаў матэрыялаў. Вялікі дзякуй усім, хто падзяліўся.
 
Матэрыялы можна дасылаць і на адрас nastaunik.info@gmail.com [4]. Яны з'явяцца як на сайце, так і ў групе ФБ.  
Калі будзем мець дыстанцыйныя ўрокі для прадметаў - кожнаму настаўніку можна будзе не тлумачць новы матэрыял праз платформы, дастаткова будзе арганізаваць якасны кантроль над засваеннем зместу. 
 
Усім здароўя і аптымізму!
Ваш Nastaunik.info
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17470

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/flipped
[2] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[3] https://www.facebook.com/groups/1359274804255891/
[4] mailto:nastaunik.info@gmail.com