Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Настаўніца інфарматыкі Людміла Рыбчынская дзеліцца матэрыяламі і шукае калег для стварэння творчай групы для распрацоўкі дыстанцыйнага навучання для 4-й чвэрці

Настаўніца інфарматыкі Людміла Рыбчынская дзеліцца матэрыяламі і шукае калег для стварэння творчай групы для распрацоўкі дыстанцыйнага навучання для 4-й чвэрці

Інфарматыка [1]
Перакулены клас [2]
Усё больш і больш настаўнікаў гатовыя працаваць над укараненнем інавацыйных методык у нашу школу. У рэдакцыю прыйшоў ліст ад Людмілы Рыбчынскай. 
"Я, Людміла Рыбчынская, настаўнік інфарматыкі ДУА "Негарэльскія сярэдняя школа №1", удзельнік праграмы "Настаўнік для Беларусі" дасыдаю распрацаваны мною дыстанцыйны курс "Апрацоўка інфармацыі ў электронных табліцах" па вучэбным прадмеце "Інфарматыка" [3].
прыкладаю прэзентацыю [3] з анатацыяй аб ДК і файл з апісаннем доступу да курса [4].
Хачу адзначыць, што тэма "Апрацоўка інфармацыі ў электронных табліцах" паводле каляндарна-тэматычным планавання па інфарматыцы ў 9 і 10 класах павінна быць ужо вывучана ў III чвэрці. Але можа каму-небудзь з настаўнікаў і вучняў будзе карысная.
 
А таксама ў мяне цяпер у планах праца над дыстанцыйнымі курсамі па інфарматыцы ў 6-11 класах па тэмах IV чвэрці. Але, як кажуць, адзін у полі не воін. Таму хачу звярнуцца да вас з просьбай, калі будуць звяртацца настаўнікі інфарматыкі ды і не толькі інфарматыкі, дайце ведаць, калі ласка. Паспрабуем папрацаваць творчай групай."

Далучыцца да творчай групы настаўнікаў інфарматыкі можна праз суполку на фэйсбуку тут [5]. 


 
[6]
[7]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17475

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/it
[2] https://nastaunik.eu/metoda/flipped
[3] https://drive.google.com/file/d/1VB6Gt9STPBEmiPpeHMTYOug9oz6m-1Tp/view?usp=sharing
[4] https://drive.google.com/file/d/1I8ppmDbdW-4-Vrpi2YZ08vHw08vlJK9s/view?usp=sharing
[5] https://www.facebook.com/groups/1359274804255891/permalink/1363650297151675/
[6] https://drive.google.com/open?id=1VB6Gt9STPBEmiPpeHMTYOug9oz6m-1Tp
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/870f5873f2824b0a53a701d5e5f893d2.png