Пётра Садоўскі: Простымі словамі пра складанае. Пытанні ідэнтычнасці
Пётра Садоўскі - мовазнаўца, педагог, інтэлектуал, першы амбасадар Беларусі ў ФРГ, сябра назіральнай рады Таварыства беларускай школы, дэпутат незалежнасці. Прапануем інтэрвію з серыі "Простымі словамі пра складанае", якую зрабіла установа Edcamp Belarus для настаўнікаў.
Абавязкова рэкамендуем кожнаму настаўніку паглядзець гэта відэа з нашым выбітным інтэлектуалам!
Рэкамендуем практыкаванне "Зорка ідэнтычнасці" [4] для работы з гэты відэа на прыкладзе братоў Іваноўскіх.
Пытанні:
- Беларусамі нараджаюцца ці беларусамі становяцца?
- Як адбываецца нацыянальная ідэнтыфікацыя? Якія маркеры нацыянальнага можна вылучыць?
- Якія кніжкі варта пачытаць для разумення ідэнтычнасці?
- Навошта для разумення беларускай ідэнтычнасці ведаць пра братоў Іваноўскіх?
- Чаму мы шмат ведаем пра братоў, але мала пра сясцёр? Якое месца займаюць жанчыны ў гісторыі?
- Якія беларусы? Што пра нас можна сказаць у параўнанні з іншымі?
- Якія ў беларусаў перавагі, моцныя бакі?
- Што думаеце пра моладзь?
Малюнак:
