Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Збіраем матэрыялы для дыстанцыйнага навучання: вынікі першага тыдня

Збіраем матэрыялы для дыстанцыйнага навучання: вынікі першага тыдня

Перакулены клас [1]

Прыкладна тыдзень таму, настаўнікі стварылі групу у ФБ, якая называецца "Перакулены клас. Матэрыялы для навучання" [2].  Там мы збіраем матэрыялы, якія можна выкарыстаць як для дыстанцыйнага навучання, так і надалей для перакуленага класа, змяшанага навучання а таксама парэкамендаваць вучням, якія хварэюць ці знаходзяцца на дамашнім навучанні. 

За гэты час да групы далучылася 629 удзельнікаў. 
І яны напісалі больш, чым 2, 5 тысячы пастоў і каментарыяў.

Вялікі дзякуй усім, хто даслаў матэрыялы. Ужо па двух прадметах маем гадавыя комплексы.

Да нас далучыліся не толькі настаўнікі школ. Прыемна, што мы каардынуемся з рознымі структурамі. Цяпер з намі праграма "Настаўнік для Беларусі", прыватныя школы, настаўнікі-метадысты. У нас ёсць адміністратары, якія адказваюць за свой прадмет. Праўда, яшчэ не па ўсіх прадметах знайшліся валанцёры. Хімікі, біёлагі, філолагі, можа хто хоча адміністраваць свой кірунак?

Карыстаемся тым, што зрабілі і працуем далей!

 

Вынікі тыдня працы суполкі "Перакулены клас. Матэрыялы для навучання" падвяла Тамара Мацкевіч, ТБШ. 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17492

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/flipped
[2] https://www.facebook.com/groups/1359274804255891/