Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Вучымся дома. Грарадзенскія настаўнікі запісалі відэаўрокі для 4-й чвэрці

Вучымся дома. Грарадзенскія настаўнікі запісалі відэаўрокі для 4-й чвэрці

Перакулены клас [1]

Працягваем знаёміцца з настаўнікамі, якія паказваюць прыклад самаарганізацыі.
На гэты раз - настаўнікі-гарадзенцы. Пакуль міністэрскія чыноўнікі спрачаліся  ці мець адну платформу на ўсіх, ці некалькі, а менчукі калектыўна валілі мудл МГІРА і крытыкавалі БТ за тое, што замест прапаганды не могуць пусціць на экран відэаўрокі, Настаўнікі-героі з Гродна разам з аддзелам адуккацыі зрабілі 53 (спіс папаўняецца) відэаўрокі па ўсіх прадметах  на пачатак чацвёртай чвэрці і падзяліліся імі з усімі калегамі.
Вялікі дзякуй, дарагія гарадзенцы!
Калі ласка, карыстайцеся! 
Усе відэазаняткі партала "Адукацыя ў Гродна" па тэмах пачатку чацвёртай чвэрці на адным канале ў YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCF6YZuH0VrtyTwg50dXLsDQ/videos [2]

Прыклад 7 клас. Гісторыя Беларусі. Этнічныя працэсы ў др п XVI – п п XVII стст. Настаўнік гісторыі, настаўнік-метадыст ДУА «Гімназія №5 г. Гродна», Надзея Фамінічна НЯКРЭВІЧ

 

А Гродзенскі Інстытут развіцця адукацыі, з дапамогай настаўнікаў усёй вобласці, стварыў віртуальную школу, дзе сабраны матэрыял для навучання па ўсіх школьных прадметах з 5 па 11 клас. Гэта і відеэаурокі, і літаратура па тэме, што вывучаецца, і дадатковыя матэрыялы, практычныя часткі. Уся гэтая інфармацыя была сабраная дзякуючы аператыўнай працы лепшых педагогаў Гродзенскага рэгіёну і ўзгоднена метадыстамі інстытута.

http://groiro.by/3451-udalennoe-obuchenie.html [3]

Дарэчы, інфармацыя ў віртуальнай школе будзе штодня дапаўняцца і ўдасканальвацца.

Нагадваем, што матэрыяла для дыстанцыйнага, перакуленага і змяшанага навучання збіраюцца ў суполцы ФБ "Перакулены клас. Матэрыялы для ўрокаў [4]".

Далучайцеся. 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17494

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/flipped
[2] https://www.youtube.com/channel/UCF6YZuH0VrtyTwg50dXLsDQ/videos?fbclid=IwAR2fA6zTQaHcSDep4nRR9z0xkfxtvjAjhj3EcdTeWI6bqinA5YhvtbkX6yw
[3] http://groiro.by/3451-udalennoe-obuchenie.html?fbclid=IwAR32n4UuoF1e0dXc0fs4-ZdGtElYfZMsA2Cc6PFFl6Zh1YyQNzRJuGuEqDw
[4] https://www.facebook.com/groups/1359274804255891/