Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Папулярныя песні Таццяны Грыневіч-Матафонавай

Папулярныя песні Таццяны Грыневіч-Матафонавай

Аўдыя [1]

Таццяна Грыневіч-Матафонава - прафесійная спявачка і грамадская дзяячка. 
Прапануем самыя папулярныя песні ў яе выкананні. 

Паланэз Агінскага (Развітанне з радзімай) [2]. Cл. С. Сокалава-Воюша, муз. М.К. Агінскага, спявае разам з сынам Адасем Матафонавым
Словы тут

Паланэз Агінскага "Развiтанне з Радзiмай"

Сонца праменне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоўскi, край мой беларускi,
Я табе кажу на развiтанне: «Да спаткання, да сустрэчы».
Я табе кажу на развiтанне: «Да спаткання, да сустрэчы».
Водар закiнутага саду,
Ў небе зорка Мiлавiца,
Таямнiцы паркавых прысадаў
Пэўна, не аднойчы на чужыне будуць мроiцца i снiцца.
Пэўна, не аднойчы на чужыне будуць мроiцца i снiцца.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Ростань на ростанях краiны,
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца ў родныя мясцiны,
I Радзiмы вобраз ажывае растрывожанаю ранай.
I Радзiмы вобраз ажывае растрывожанаю ранай.
Дахi мястэчак, стрэхi вёсак,
Вежы замкаў i палацаў,
Гонкiх храмаў звонкi адгалосак

 

Клiчуць да сябе, бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.
Клiчуць да сябе, бо немагчыма з гэтым краем развiтацца.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Воi прагнуць волi, воля – свет i доля.
Бронi звон ды конi, конi – клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы, з ночы шлях прарочы.

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас с табой на мужны бой
Мая Радзiма – край адзiны.
Да яго з выгнання шлях вяртання – шлях змагання.

Золак, ахутаны туманам,
Далягляды ў барвах бэзу.
I гучаць нябёсныя арганы,
I жывуць у сэрцы, i злiваюцца у гуках паланэзу.
I жывуць у сэрцы, i злiваюцца у гуках паланэзу.

Аve Маria [3]. Cл. Зянона, муз. І.Лучанка

Н [3]е магу я знайсці тое слова [4]. Cл. А. Русака, муз. І.Любана

О, Беларусь, мая шыпшына [5]. Сл. У. Дубоўкі (устаўка Л. Геніюш), муз. М. Шчаглова-Куліковіча.

Цалкам альбомы Таццяны Грыневіч-Матафонавай можна знайсці тут
- Альбом беларускіх рамансаў "Шыпшына" [6]
- Паспеўкі (у суаўтарстве з С. Сокалавым-Воюшам) (хутка выкладзем) 
- Няма прыгажэй ад маёй Беларусі [7]
- З Новым годам! [8] 
А таксама Альбом школьных песень [9], для якога Таццяна Грыневіч-Матафонава напісала шэрах песень 

 

Аудыа: 
Audio icon Паланез Агінскага "Развітанне з Радзімай" [2]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17671

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/audyja
[2] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/dorozhka_13.mp3
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/25-audiotrack_25_0.mp3
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/dorozhka_14.mp3
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/dorozhka_18.mp3
[6] https://nastaunik.eu/node/17672
[7] https://nastaunik.eu/node/13290
[8] https://nastaunik.eu/node/13286
[9] https://nastaunik.eu/node/13288