Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Матыватары, дэматыватары і экалагічныя мемы на ўроках біялогіі

Матыватары, дэматыватары і экалагічныя мемы на ўроках біялогіі

Біялогія [1]
Медыякомпас [2]

Аўтар: настаўніца біялогіі Ушацкай сярэдняй школы 

Вольга Жыткая.

 

 

Матыватары, дэматыватары і экалагічныя мемы на ўроках біялогіі

Працу з мемамі, матыватарамі і дэматыватарамі можна арганізаваць у 10 і 11 класах пры вывучэнні тэм, звязаных з пытаннямі экалогіі, уплывам чалавека на навакольнае асяроддзе, а таксама ў пазакласнай рабоце па біялогіі. Напрыклад, у рамках правядзення экалагічных тыдняў: тыдня лесу, прадметнага тыдня па біялогіі і т.п. можна арганізаваць выставу медыяпрадуктаў, створаных самімі навучэнцамі.

Згодна з вучэбнай праграмай па біялогіі ў 10 класе, медыятэксты можна выкарыстоўваць пры вывучэнні раздзела «Чалавек і біясфера». У 11 класе іх можна выкарыстоўваць пры вывучэнні раздзела «Біясфера - жывая абалонка Планеты» на ўроках, дзе разглядаюцца пытанні ўплыву гаспадарчай дзейнасці чалавека на біясферу і ахову прыроды.

Як можна арганічна «ўплесці» навучанне медыяграматнасці вучняў, не нашкодзіўшы праграмным патрабаванням? Давайце звернемся да вучэбных праграм.

У абноўленай вучэбнай праграме па біялогіі для 10 класа рэкамендуецца выкарыстоўваць формы і метады навучання, якія павінны быць накіраваны на засваенне вучнямі ведаў і дзейнаснага кампанента, развіццё асобы вучня і рэалізацыю выхаваўчага патэнцыялу біялогіі. Адной з такіх формаў з'яўляецца выкарыстанне медыятэкстаў для інтэнсіфікацыі працэсу навучання. А павышэнню яго эфектыўнасці будзе садзейнічаць выкарыстанне камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікі, інтэрактыўных дошак і электронных сродкаў навучання.

Такім чынам, праца над стварэннем мемаў, матыватараў і дэматыватараў будзе спрыяць рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу біялогіі, дазволіць зрабіць навучанне наглядным, а дапамога мабільных тэлефонаў, планшэтаў або кампутараў будзе садзейнічаць фармаванню такіх прадметных кампетэнцый, як інфармацыйнай, экалагічнай, прыродазнаўчай, здароўезберагальнай, даследчай.

Да ўрокаў, на якіх будуць выкарыстоўвацца гэтыя сродкі, можна сфармуляваць медыяадукацыйную задачу: навучэнцы змогуць зрабіць аналіз інфармацыі з розных крыніц, стварыць уласны медыяпрадукт і яго прэзентаваць.

Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні матыватараў, дэматыватараў і экалагічных мемаў можна спампаваць тут (на рускай мове).

 
Файл: 
Файл matyvatary_na_biyalogii_zhytkaya.docx [3]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17866

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biology
[2] https://nastaunik.eu/media
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/matyvatary_na_biyalogii_zhytkaya.docx