Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Практыкавнне для фармавання медыякампетэнцыі на ўроку грамадазнаўства "Чалавек у свеце культуры""

Практыкавнне для фармавання медыякампетэнцыі на ўроку грамадазнаўства "Чалавек у свеце культуры""

Грамадазнаўства [1]

9 кл. Тэма "Чалавек у свеце культуры". Вучні з дапамогай смартфона ствараюць "копію" вядомай карціны, папярэдне вывучыўшы яе гісторыю і пасыл, пры гэтым яны вучацца распазнаваць і выкарыстоўваць мову медыя: ствараць пэўны меседж з дапамогай кампазіцыі, кадра, каляровай гамы, сімвалаў, знакаў.

Аўтар практыкавання Галіна Свентухоўская. 
Глядзіце яго у нашай скарбонцы практыкаванняў медыятулкіт [2]. 

 

Мэта: вучні будуць умець аналізаваць творы выяўленчага мастацтва, вылучаць іх ідэю, эмацыйны пасыл; будуць ведаць "мову" выяўленчага мастацтва;  створаць з дапамогай смартфона "копію" вядомай карціны.

Практыкаванне задаецца ў якасці індывідуальнага дамашняга задання або групавога праекта.

Сэнс яго ў тым, каб даць сваё бачанне мастацкім творам, даведацца больш пра мастацкія шэдэўры, зрабіць зносіны мультыкультурным, а карціны вызваліць з ізаляцыі, таму што яны засумавалі без увагі наведвальнікаў.

Вучні з лёгкасцю ўспрымаюць гэты челендж, паколькі форма яго правядзення зразумелая і цікавая.

Заданне для вучняў: выбраць твор выяўленчага мастацтва (або яго частку), паўтарыць у асноўных дэталях, унёсшы ўласнае бачанне і характар ​​сюжэту. Фота ствараецца з мэтай перадаць пэўны пасыл, які нясе і карціна-арыгінал.

На ўроку: класу прапануецца ўспомніць, які твор быў зашыфраваны. Аўтары фота распавядаюць пра абраную карціну (аўтар, назва, сюжэт), тлумачаць выбар, як рыхтавалі сюжэт, якія былі цяжкасці, што спадабалася.

Меркаваныя вынікі: навучэнцы далучаюцца да дасягненняў сусветнай культуры, развіваюць крэатыўнасць, вучацца асновам стварэння фотаздымка (кадр, кампазіцыя, колеравая гама).  Вучні інтэрпрэтуюць мастацкія творы. У працэсе такога практыкавання развіваецца эмацыйны інтэлект і эмпатыя. Вучні навучаюцца ўзаемадзейнічаць і усведамляюць ролю культуры ў сучасным свеце, на практыцы засвойваюць спосабы перадачы настрою, асноўнай ідэі з дапамагай выяўленчых сродкаў.

Больш фота тут [3]

Заўвагі:

У курсе грамадазнаўства 9 класа апошні раздзел прысвечаны тэме "Чалавек у свеце культуры". Асаблівае месца займае мастацкая культура. Аднак часцяком мастацкая культура мае элітарны характар. Сёння ўзоры элітарнай культуры тыражуюцца на прадметах адзення і побыту, што спрыяе павышэнню цікавасці да мастацкіх твораў а таксама з'яўляецца прадметам вывучэння медыйных пасылаў і субкультур.

Вясна 2020 года стала выклікам для тых, хто хацеў далучыцца да дасягненняў культуры, але не змог з-за каранціну. У сацыяльных сетках распачаўся флэшмоб, які так і не спыніўся. Гэты ролік можна паказаць вучням перад тым, як даць заданне.  https://web.facebook.com/100002758286686/videos/2526555774113007/ [4]

 

[5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18002

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/hss
[2] https://nastaunik.eu/mediatoolkit/exercise/18000
[3] https://www.facebook.com/photo?fbid=4029068400484054&set=a.201129243278008
[4] https://web.facebook.com/100002758286686/videos/2526555774113007/
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/164382979_4029069387150622_4102255924543730993_n.jpg