Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Класы з беларускай мовай навучання ў Магілёве

Класы з беларускай мовай навучання ў Магілёве

Школы і садкі з беларускай мовай навучання [1]

Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2021/2022 навучальным годзе будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва».

Акрамя таго, працягнуць працаваць II, IV і VI класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва», III і V класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва».

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва, вул. Першамайская, 24); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 48 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва, вул. Габраўская, 16).

Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.

Крыніца http://mogilev.gov.by/ [2]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18066

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/school-garten-bel
[2] http://mogilev.gov.by/edu/actual/3176-adkrytstsjo-pershykh-klasa-z-belaruskaj-movaj-navuchannya