Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Альхоўка 2022 запрашае! Тэма "Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў"

Альхоўка 2022 запрашае! Тэма "Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў"

Настаўніцкія клубы. Летнікі [1]

ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (ПЛАН [2] повышения квалификации и переподготовки кадров образования в 2022 году Государственного учреждения образования «Академия последипломного образования» (№20170).

Тэма курсаў «CУПРАУОЎНІЦТВА І ЎЗАЕМНАЕ НАВУЧАННЕ НАСТАЎНІКАЎ ЯК  МЕХАНІЗМ  ПРАФЕСІЙНАГА РАЗВІЦЦЯ»

Мэта павышэння кваліфікацыі: развіццё ў слухачоў  кааператыўных  уменняў, узбагачэнне іх педагагічнага вопыту ў аспекце  арганізацыі супрацоўніцтва вучняў ў працэсе іх вучэння.

Дадзенае павышэнне кваліфікацыі адбудзецца ў два этапы:

  • Першы – дыстанцыйны – з 30 мая  па 25 чэрвеня.
  • Другі – вочны, непасрэдна ў летніку – з 27 чэрвеня па 2 ліпеня.

 

Месца правядзення заняткаў – “зялёны клас” на беразе р. Страчы і вучэбны клас Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна.

!!!Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты,  выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. У конкурсе будуць мець перавагі педагогі і кароўнікі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік, якія выберуць начлег у палатках, якія жадаюць атрымаць пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі.

Заяўку (запоўненую таблічку) [3] дашліце М. Запрудскаму на e-mail:  zaprudskyn@mail.ru [4]

Важныя даты:

  • 11–21 мая – прыём заявак.
  • 22–27 мая – даведаецеся, ці залічаны вы ў склад удзельнікаў.
  • 30 мая–25  чэрвеня – дыстанцыйнае навучанне.
  • 27 чэрвеня  – заезд у Альхоўку.
  • 28 чэрвеня  – пачатак вучэбных заняткаў.
  • 2 ліпеня – апошні дзень курсаў.
  • 3 ліпеня  – ад’езд.

Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка”, у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх  або жнівенскіх нумарах),  а таксама ў інтэрнэце:

  • https://www.facebook.com/groups/olxovka/ [5]
  • https://nastaunik.eu/node/16969 [6]
  • https://nastaunik.eu/node/16942 [7]

На сайце АПА [8] – “Энцыклапедыю”.

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18329

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/letniki
[2] http://www.academy.edu.by/component/content/article/59/2547-26-02-2021-pk.html
[3] http://www.academy.edu.by/files/pk%202022/zauavka_Olhovka%202022.docx
[4] mailto:zaprudskyn@mail.ru
[5] https://www.facebook.com/groups/olxovka/
[6] https://nastaunik.eu/node/16969
[7] https://nastaunik.eu/node/16942
[8] http://www.academy.edu.by/files/sem%20konf%202022/intsikopedia%20letnika_%202022.pdf