Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Як цікава і весела адзначыць Каляды са школьнікамі?

Як цікава і весела адзначыць Каляды са школьнікамі?

Сцэнарыі школьных святаў [1]

Дзе шукаць сцэнарыі калядных святаў, што паглядзець і куды схадзіць са школьнікамі? Чытайце нашы прапановы і рэкамендацыі.

З глыбокай старажытнасці дні сонцастаяння адзначаліся ў абрадах і рытуалах, захоўваліся ў традыцыях. Якраз цяпер "Сонца паварочвае на лета" — дзень прыбывае аж да сакавіцкага раўнадзенства. Солнцаварот — у справах пераварот, раскручваецца кола на новы год. Кола, календы (ад лац. Саlendае) — назва першага дня кожнага месяца на лацінскай мове. Адсюль назва гэтага святочнага часу, на які прыпадае і свята Нараджэння Хрыста.


Беларусь увабрала ўсё каштоўнае з гэтых традыцый, і таму школа павінна ўшаноўваць калядны цыкл. Усе жанры творчасці маюць тут магчымасць выявіцца сваімі найлепшымі здабыткамі. Батлейка (народны тэатр-лялек), народная драма, гульні і забавы, маскарад і спевы, танцы і касцюмы, дэкаратыўнае, мастацтва і скульптура з цеста і снегу, а таксама магічныя рытуалы — усё гэта арганічна спалучаецца на Каляды. Далучым да гэтага народнае кухарства і настрой забавы і ўрачыстасці забяспечаны.
Лепшыя сцэнарыі калядных святаў шукайце тут [2]: http://xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais/vosen/my-gascej-vitaem [2]
Паглядзіце і абмяркуйце з дзецьмі (і малымі і старэйшымі) гэты прыгожы калядны мультфільм пра перамогу святла над цемрай (у ім вельмі добра "працуюць" разам візуальныя вобразы і гукавае суправаджэнне). Ой, чок-чок-чок-чок, на двары ваўчок...



Наведайце ў Мінску Дом Перніка [3]! Гэта музей, крама і майстэрня ў адным месцы. Сюды можна прыйсці ўсім класам на майстар-клас і навучыцца пячы і ўпрыгожваць пернікі – калядныя ласункі. Усе атрымаюць вялікую дозу эмоцый і ўражанняў і абавязкова захочуць вярнуцца!

На Каляды трэба абавязкова схадзіць у ... музей!
У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах [4] прапануюць наведвальнікам не толькі паглядзець калядны абрад, але і самім стаць яго ўдзельнікамі. А для таго, каб ад Калядаў у музеі засталіся не толькі фотаздымкі, на майстар-класе па саломапляценні кожны з удзельнікаў самастойна зробіць каляднага анёла. Гэта стане цудоўным напамінам аб сустрэчы ў музеі.
Батлейка – традыцыйны беларускі народны лялечны тэатр, што расказваў гісторыю Нараджэння Хрыста і іншыя біблейскія гісторыі, звязаныя з ім. Нярэдка тэатр быў вандроўны, суправаджаўся спевамі. Гэта быў адзін з самых даступных спосабаў знаёмства з Бібліяй для простага люду. У традыцыйнай 2-павярховай батлейцы супрацоўнікі музея пакажуць спектакль “Раство”, што ў лёгкай форме распавядае біблейскую гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста. Лялькі для спектакля створаны намаганнямі музейных мастакоў-рэстаўратараў і супрацоўнікаў.

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18516

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/school-fest/scenario
[2] http://xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais/vosen/my-gascej-vitaem
[3] https://pernik.tilda.ws/shkoli
[4] https://www.facebook.com/musejraubichy/posts/pfbid0c14vUww2EKvaRXKMstz1jix4tj4cp196fSBcs1S3BwGCKSzT1gutE6m7grMbXkE6l