Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Не толькі дыктоўка і вершы класікаў... Сабралі па сетках самыя цікавыя імпрэзы і заданні на Тыдзень роднай мовы

Не толькі дыктоўка і вершы класікаў... Сабралі па сетках самыя цікавыя імпрэзы і заданні на Тыдзень роднай мовы

Беларуская мова [1]

У гонар Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, у Беларусі плануецца і праводзіцца безліч цікавых і натхняльных імпрэзаў. Паглядзім, чым на гэтым тыдні дзяліліся настаўнікі і блогеры.

 

Зрабіце модныя прынты на цішоткі!

Я размаўляю па-беларуску!
А ў цябе якая суперсіла?
Дэвіз нашага сённяшняга дня (насамрэч не толькі сённяшняга)
Невялікі паказ мод ад маіх 10класнікаў
З Днем роднай мовы, сябры!

Таццяна Фадзіна ў фэйсбуку [2]


 

 

Працягніце выраз "Родная мова - гэта ..." ў стылістыцы знакамітага коміксу Love is.

У дзень роднай мовы я прапаную вам:

  • запісаць па-беларуску, што для вас значыць родная мова, і падзяліцца сваёй думкай з сябрамі,
  • не забыцца адзначыць @pakrysie і паставіць хэштэг #тыдзеньроднаймовы_з_пакрысе, каб я не прапусціла вашу публікацыю.

Вы можаце выканаць гэтае заданне самым розным чынам, пачынаючы ад абзацу тэксту ў допісе і заканчваючы кліпам пра родную мову ў рылс. Я вось, напрыклад, натхнілася жуйкай з дзяцінства і працягнула выраз "РОДНАЯ МОВА – ГЭТА ..." ў стылі Love is. Рэпост, дарэчы, вітаецца ...

@pakrysie [3] ў інстаграме



 

Дапамажыце тэхналагічнай будучыні нашай мовы (каб камп'ютары разумелі жывую размову)! Патэсцім, як карпарацыя NVIDIA, узяўшы нашыя галасы, натрэніравала распазнаванне беларускага маўлення? Агучым тэкст?

Віншуем усіх з днём роднай мовы, галоўным для нас святам!
І адразу некалькі прыемнасцей у гэты ўрачысты дзень:
1. Карпарацыя NVIDIA ўзяла нашы галасы ды натрэніравала распазнаванне беларускага маўлення! І з гэтай нагоды мы:
- дадалі дэманстрацыю таго, як яно працуе, на галоўную старонку https://donar.by; [4]
- зрабілі аўтаматычную праверку пры агучванні сказаў! Праверым, ці справіцца камп'ютар з вашым вымаўленнем
2. Адзін беларускі праграміст зрабіў сінтэз голасу нашага самага актыўнага донара беларускай мовы.
Прымусіць яго казаць тое, што вы пажадаеце, ужо можна на галоўнай старонцы https://donar.by [5].
Акрамя таго, усе гэтыя тэхналогіі з адкрытым зыходным кодам, і гэта значыць, што яны свабодныя для спампоўкі і выкарыстання!
І ўсяго гэтага не было б, калі б вы так актыўна не дзяліліся сваімі галасамі!

Donar.by [6]

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18574

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[2] https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid0YPXis1y541ZishwywYkzmsKZwcA2Qeea6ovzSuMmy7MEsaQyQoqdFsNB2VBF9fQ2l&id=100018208307140
[3] https://www.instagram.com/p/Co6scB0IaN5/
[4] https://donar.by;
[5] https://donar.by/
[6] http://donar.by/