Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > За што была прысуджана Нобелеўская прэмія-2026 (Відэа)

За што была прысуджана Нобелеўская прэмія-2026 (Відэа)

Фізіка [1]
Хімія [2]
Відэа [3]

Нобелеўскія прэміі па фізіцы і хіміі — нагода пазнаёміцца з даследаваннямі, якія пашыраюць межы чалавечых ведаў і могуць вызначыць тэхналогіі будучыні.

Мы падрыхтавалі матэрыял для настаўнікаў, які дапаможа проста і цікава расказаць вучням пра нобелеўскіх лаўрэатаў 2026 года, сутнасць іх навуковых дасягненняў і значэнне гэтых адкрыццяў для нашага жыцця. Гэтыя гісторыі можна выкарыстаць на ўроках фізікі і хіміі, у міжпрадметных занятках, навуковых клубах і дыскусіях пра ролю навукі ў грамадстве.

Фізік Фрэнсіс Хальцэн атрымаў прэмію за ўклад у стварэнне нейтрыннай абсерваторыі IceCube і адкрыццё нейтрына касмічнага паходжання з высокай энергіяй. Хімікі Анры Каган і Кэнса Соаі адзначаны за даследаванні, якія дапамаглі зразумець, як у хімічных рэакцыях можа пераважаць адзін з двух люстраных варыянтаў малекулы.

Прапануем настаўнікам відэаролікі, якія простымі словамі знаёмяць з гэтымі адкрыццямі. Вы можаце выкарыстаць іх для размовы з вучнямі пра сучасную навуку, прыроду навуковых адкрыццяў і іх практычнае значэнне. Матэрыял падыдзе для ўрокаў фізікі і хіміі, міжпрадметных заняткаў, навуковых клубаў і дыскусій.

Ролікі перакладзеныя на беларускую мову з наступных крыніц:
 Why neutrinos matter - Sílvia Bravo Gallart [4] і Why Some Molecules Have Evil Twins [5]
 

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18800

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/physics
[2] https://nastaunik.eu/workshop/chemistry
[3] https://nastaunik.eu/media/videa
[4] https://www.youtube.com/watch?v=nkydJXigkRE
[5] https://www.youtube.com/watch?v=OR2AQS-8CWE