Фізіка, 7 клас. Закон Архімеда. Практыкаванне для развіцця крытычнага мыслення
Фізіка [1]
Заўвага: Існуюць малюнкі, якія называюць матыватары і дэматыватары. Гэта разнавіднасць постэра. Матыватар - гэта выява, здольная заахвоціць чалавека да дзеяння, стымуляваць яго імкненне да павышэння сваёй кампетэнтнасці і рэалізацыі творчых здольнасцяў. Дэматыватар парадыруе матыватар, выкарыстоўваючы падобныя з матыватарам малюнка, але з подпісамі, фармальна накіраванымі на стварэнне пэўнай тмасферы. У абодвух варыянтах постэр будуецца па дастаткова жорсткім фармату. Практычна заўсёды дэматыватар уяўляе сабой плакат чорнага колеру, на якім змешчаны наступныя элементы:
-Малюнак або фота ў рамцы, якое ілюструе постэр.
-Лозунг ці адно слова, буйным шрыфтам.
-Набранае больш дробным шрыфтам тлумачэньне або цытата, якія тлумачаць ідэю падрабязней (гэтая дэталь не заўсёды прысутнічае).
У матыватара звычайна блакітны колер.
ПРАКТЫКАВАННЕ
Вучні змогуць прааналізаваць фота матыватара з дапамогай разліковай задачы.
Вучням прапануецца разглядзець малюнак і адказаць на пытанні.

Уважліва разгледзьце малюнак. Чаму пад ім стаіць такі подпіс? Да чаго ён заклікае?
Прадстаўлены малюнак — гэта матыватар ці дэматыватар? Абгрунтуйце адказ.
Чаму шрыфт памяншаецца? З якой мэтай гэта робіцца?
Чаму для ілюстрацыі выказвання абраны айсберг?
Якая дакладна частка айсберга знаходзіцца пад вадой? Зрабіце разлік і дакажыце.
Як вы лічыце, ці сапраўдны гэты фотаздымак або гэта "фоташоп"?
Малюнак:

