Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Падпіска на перыёдыку ў школах: па разнарадцы, пад прымусам

Падпіска на перыёдыку ў школах: па разнарадцы, пад прымусам

Бацькоўскія ініцыятывы [1]

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Мы працягваем тэму школьных пабораў. Не сакрэт, што і школьнікаў, і настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на пэўныя перыядычныя выданні. Наколькі гэта правамоцна?
Днямі бацькі першакласнікаў 23-й мінскай гімназіі прыйшлі на бацькоўскі сход, дзе ім настаўніца паведаміла, што трэба выпісаць тры выданні: часопісы «Вясёлка», «Качели» і газету «Юный спасатель». Распавядае маці першакласніка спадарыня Крысціна: «Насамрэч нам сказалі, што ёсьць такі парадак — выпісваць гэтыя тры выданьні. Таму вырашайце, якім чынам мы на гэта арганізуем збор сродкаў».

[2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives/9293

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] https://nastaunik.eu/news/?id=4888