Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Правапіс у, ў

Правапіс у, ў

Беларуская мова [1]

Даслала Юлія Паўлава (ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Педагагічнае крэда: не з ведамі да вучняў, а з вучнямі да ведаў. Добра валодаю камп’ютарам, таму большасць маіх урокаў праходзіць з выкарыстаннем сучасных інтэрактыўных тэхналогій. У канцы 2010 года дырэктар гімназіі набыла ў школу цікавы сродак навучання – інтэрактыўную дошку. Я асвоіла яе за два-тры тыдні і зараз ужо праводжу ўрокі з яе дапамогай. Мне, а галоўнае вучням, вельмі падабаецца. Гэта і эканоміць час, і для дзяцей цікава.

Беларуская мова, 5 клас

Мэта ўрока: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў; развіваць уменне правільнага пісьма, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя.

Абсталяванне: інтэрактыўная дошка. Каб праглядзець прэзентацыі, трэба, каб на камп’ютары была ўстаноўлена праграма SMART Board (спампаваць [2]).

Спампаваць: план-канспект урока (doc 103 Kb [3]), прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі  (Архіў WinRAR 21,8 Mb [4]). 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/workshop/bielmova/9333

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[2] http://www.smarttech.com/us/Support/Browse+Support/Download+Software/Software/SMART+Notebook+collaborative+learning+software/SMART+Notebook+software/SMART+Notebook+for+Windows
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/484_paulava_pravapis_u_nieskl-plan-kanspiekt.doc
[4] http://old.nastaunik.eu/files/f/485_paulava-u_nieskl.rar