Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Парадкавыя лічэбнікі»: Урок для вучняў 6 класа

«Парадкавыя лічэбнікі»: Урок для вучняў 6 класа

Беларуская мова [1]

Даслала Юлія Паўлава, ДУА «Гімназія № 1 г.Барысава» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».

Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі. Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме «Лічэбнік», урок №58 у каляндарным планаванні. Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.

• План-канспект і тэхналагічная карта ўрока doc 2,44 mb [2]

• Дадаткi:
- ліст з заданнямі для вучняў doc 25 Kb [3] 
- тэставае заданне і бланк адказаў doc 35 Kb [4]
- прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі (каб праглядзець гэты файл, вам спатрэбіцца праграмнае забеспячэнне – комплекс «Notebook» ці «SMART BOARD») notebook 14,8 Mb
- прэзентацыя MSPowerPoint (тая ж прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, але пераведзеная ў MSPowerPoint) ppt 3,26 Mb [5] 
- відэафайл «Верш пра Беларусь» wmv 3.05 Mb 
- аўдыяфайл «Стары Ольса: Шлях» mp3 4,72 Mb [6]

• Паведамленне аб уроку, класе doc 50 Kb [7]

Юлія Паўлава: Урок праходзіў у 6 «А» класе, у якім я працую другі год і з’яўляюся класным кіраўніком. Вучні маюць вялікія патэнцыйныя магчымасці, яны даволі моцныя, працаздольныя, камунікатыўныя. У класе ёсць удзельнікі раённай алімпіяды па беларускай мове, пераможцы разнастайных творчых конкурсаў. Пры планаванні ўрока былі ўлічаны вучэбныя здольнасці і магчымасці вучняў. Таму

• быў падабраны дастаткова цяжкі моўны матэрыял для назірання і аналізу;
• была звернута ўвага вучняў на адрозненне лічэбнікаў ад складаных прыметнікаў (матэрыял не прадугледжаны праграмай);
• падрыхтаваны індывідуальныя апераджальныя заданні (вучні самастойна шукалі вершы і рыхтавалі вусныя паведамленні);
• цяжкасць заданняў узрастала ад аднаго этапу ўрока да другога;
• улічваючы ўзрост вучняў, падбіраўся займальны і цікавы матэрыял.
• на ўроку настаўнік выклікаў вучняў з дапамогай картак з імёнамі вучняў (метад АА). 

Аудыа: 
Audio icon 786_staryolsa-slach.mp3 [6]

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/workshop/bielmova/9547

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[2] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/781_pavlava-licebnik-tekst.doc
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/782_pavlava-dadatak-1.doc
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/783_pavlava-dadatak-2.doc
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/784_pavlava-dadatak-41.ppt
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/786_staryolsa-slach.mp3
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/787_pavlava-kament.doc