Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове

Анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове

Біялогія [1]

На сайце ptushki.org з’явіўся першы анлайн-вызначальнік птушак [2] на беларускай мове. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець птушак на фотаздымках і нават паслухаць іх голас. 

Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д. 

Адной з галоўных асаблівасцей электроннага вызначальніка з’яўляецца тое, што ў ім выкарыстоўваюцца фотаздымкі замест малюнкаў. Гэта дазваляе разглядзець амаль рэальную птушку, якой мы яе ўбачым за вакном. Калі ў вас ёсць фотаздымкі птушак лепшай якасці, чым на сайце, або прапановы, як стваральнікі (ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны») могуць удасканаліць вызначальнік, дасылайце іх на info@ptushki.org [3] . 

Гэта першы электронны вызначальнік птушак поўнасцю на беларускай мове. Але ў ім змяшчаюцца назвы птушак таксама на англійскай, лацінкай і рускай мовах. Тэксты апісанняў узяты з палявога вызначальніка «Птушкі Еўропы» пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/workshop/biology/9639

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biology
[2] http://old.nastaunik.eu/news/www.ptushki.org/guide.html
[3] mailto:info@ptushki.org