Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» (аўдыё)

«Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» (аўдыё)

Музыка і спевы [1]

Nastaunik.info

Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш. Частку тэкстаў можна пачуць у выкананні іх аўтараў (Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі), некалькі твораў свайго бацькі Артура Вольскага прачытаў Лявон Вольскі.
Песні на вершы праграмных твораў і песенькі «школьнай» тэматыкі праспявалі Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Вольга Кашэвіч праакампанавала на фартэпіяна, Валер Бяляеў зрэжысураваў гук, Ларыса Арлова распрацавала вокладку.
Спрычыніліся да выдання і аўтары Nastaunik.info: Галіна Сухава, Тамара Мацкевіч, Валер Мазынскі ды іншыя спрыялі як ідэямі, так і практычнай дапамогай.

[2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/workshop/music/9603

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/music
[2] https://nastaunik.eu/news/?id=7408