Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Аўдыёдыск «Азбука для маленькіх»

Аўдыёдыск «Азбука для маленькіх»

Дашкольнаму педагогу [1]

Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан» і «Званочкі». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака, Сокалава-Воюша, Мазго, Мацвеенкі, Гілевіча, Вольскага гучыць галасамі В. Ерахаўца, Ю. Жыгамонта, І. Пятрова, М. Жуковіча.
На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову.
Матэрыялы дыска даступныя на старонцы сайта «Нашыя дзеткі" [2]
Паводле Нашай Нівы [3]
 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/workshop/sadok/9182

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[2] http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=843
[3] http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=29209