Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Метад праектаў

Метад праектаў

Чэхія [1]
Скарбонка метадаў [2]

Праектная дзейнасць: Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах

16 – 17 жніўня 2010 г. у Вільні прайшоў метадычны семінар для настаўнікаў “Праектная дзейнасць. Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах”, зарганізаваны Асацыяцыяй міжнародных пытанняў (АМО) і Асацыяцыяй па выхаванні грамадзянскасці і дэмакратыі [3] (SVOD).

Праектная дзейнасць – выкарыстанне ў педагагічным працэсе г.зв. метаду праектаў, распрацаванага ў 20-я гг. ХХ ст. Заснавальнікі метаду, амерыканскія педагогі Дж.Д’юі ды У.Г.Кілпатрык прапанавалі будаваць навучанне на актыўнасці і практычнай дзейнасці саміх дзяцей, з абавязковым улікам і выкарыстаннем іх асабістых інтарэсаў.

Адначасова з даследаваннямі амерыканскіх педагогаў ідэі праектнага навучання ўзніклі і ўкараняліся на нашых землях. Рускі філосаф М.Ф. Фёдараў распрацаваў прынцып адзінства тэарэтычных ведаў і практычнага дзеяння. Педагог Станіслаў Шацкі [4] (паходзіў з этнічна беларускай Смаленшчыны) у 1905 г. зарганізаваў невялікую групу супрацоўнікаў, якая актыўна ўжывала праектныя метады ў навучальна-выхаваўчай практыцы. У 1931 г. у СССР метад праектаў быў забаронены пастановай ЦК ВКП(б), традыцыя была перарваная…

Тым часам, у ЗША і краінах Еўропы метад праектаў плённа развіваўся, здабыўшы заслужаную папулярнасць дзякуючы рацыянальнаму спалучэнню тэарэтычных ведаў і іх практычнага прымянення пры вырашэнні канкрэтных навучальных праблемаў. Вядома, з часам метад праектаў зазнаў пэўную эвалюцыю – але яго сутнасць па-ранейшаму застаецца нязменнай: стымуляваць жаданне вучняў шукаць, выпрабоўваць і ажыццяўляць рашэнні актуальных праблемаў.
 

«Праект – гэта не даклад, не рэферат і нават не навуковае даследаванне. У сённяшняй педагогіцы праектам прынята лічыць тэхналогію вырашэння пэўнай практычнай праблемы і стварэнне пэўнага прадукту», – зазначаюць [5] беларускія настаўнікі, знаёмыя з метадам.

Рэдакцыя Nastaunik-info [6] паўдзельнічала ў семінары, на якім чэшскія педагогі Марцін Матэйка і Радэк Прохазка дзяліліся з беларускімі калегамі ўласным досведам з абсягу праектнай дзейнасці. Цягам наступных дзён мы будзем выкладаць для вас, шаноўныя сябры, тэарэтычныя асновы метаду праектаў, а таксама свае назіранні і напрацоўкі, здабытыя на гэтым адукацыйным мерапрыемстве.

Прэзентацыя «Метад праектаў": спампаваць (ppt, 950 kb) [7]

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/metoda/experience/czech/9267

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/experience/czech
[2] https://nastaunik.eu/metoda/strategy/skarbonka
[3] http://www.svod-cz.info/
[4] http://diplompark.ru/index.php?nma=catalog&fla=stat&cat_id=4&nums=25
[5] http://zhukovich4.narod.ru/tehno/proekt.htm
[6] https://nastaunik.eu/
[7] https://nastaunik.eu/files/f/406_mietad-prajektau.ppt