Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гадуем беларусаў. Частка 1

Гадуем беларусаў. Частка 1

Мультымедыйныя дапаможнікі [1]
Пачатковая школа [2]


Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч - укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго частка разлічаная на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Сярод іх камп'ютарная версія «Чытанкі для дзіцячых садоў» Пятра Садоўскага і Вінцука Вячоркі, камп'ютарныя гульні і мульцікі, фанаграмы да дзіцячых песень і караоке, цэлыя падручнікі, з апісаннем як вучыць дзяцей роднай мове ў чужамоўным асяроддзі, складзеныя дзіцячыя песенькі, п'есы для дзіцячага тэатру, дыяфільмы, размалёўкі, навучальныя кліпы, створаныя шматлікімі бацькамі для сваіх дзетак. У дыск увайшлі і некалькі паўнаметражных дзіцячых фільмаў, дубляваных па-беларуску…Газета Наша Ніва [3] змясціла інтэрв'ю са складальніцай дыску Тамарай Мацкевіч

Вы можаце тут спампаваць дыск [4] "Гадуем беларусаў. Частка 1"

Або тут:

Спампаваць дыск ( rar, 850 Мб) [5]

Пасля таго, як вы спампавалі файл у фармаце rar на свой камп'ютар, распакуйце ўсё змесціва ў адну папку, потым запусціце autorun.exe

Пры неабходнасці вы можаце знайсці змесціва дыска у папках:

 

[6]

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/metoda/media/9233

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/media
[2] https://nastaunik.eu/workshop/primary
[3] http://nn.by/index.php?c=ar&i=34907
[4] https://drive.google.com/uc?id=1nSZRSczROsbc30siymG1H-u7TJHbO9TM&export=download
[5] https://drive.google.com/open?id=0BxOngLnFxZFBbVk3aHl0bXBSd1E
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/hb-1.png