Пачатковая школа

Казкі — найлепшы спосаб пазнаёміць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця!

Педагогі падрыхтавалі зборнік казак, якія дапамогуць у лёгкай і даступнай форме расказаць дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту аб Мэтах устойлівага развіцця і абмеркаваць важныя пытанні, звязаныя з імі.

Развіццёвая песенька-гульня для дашкольнікаў і першакласнікаў

Студыя "Раю" прапануе навучальную гульню-песеньку, з дапамогай якой можна вучыць словы.

Настаўнік: Вітаем сябры! Навокал столькі цікавага! Давайце вывучаць наша асяроддзе гуляючы. Слухайце песеньку і шукайце разам з намі нешта…

Настаўнік года 2023. Намінацыя: "Пачатковая школа"

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў пачатковай школы. У пачаткоўцаў ганаруюцца актыўная ацэнка, візуалізацыя, інтэрактыўныя метады і чытацкая граматнасць.

10 падручнікаў, па якіх вучыліся беларускія дзеці 100 год таму

Прапануем вашай увазе выкладзеныя ў вольны доступ адсканаваныя беларускія падручнікі з калекцыі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.

Анёлкі з вясёлкі - новы відэапраект для дзетак

У сеціве з'явіўся YouTube канал па-беларуску для дзетак "Анёлкі з вясёлкі". У кожным выпуску ёсць забаўляльныя, навучальныя часткі, а таксама нейкі час прысвечаны рэлігійным ведам, краязнаўству, казкам.

Медыяграматнасць у пачатковай школе

Як навучыць малодшых школьнікаў арыентавацца ў інфармацыі, не давяраць рэкламе, працаваць з фатаграфіямі, параўноўваць мульцік з казкай і знаходзіць медыйныя хітрыкі, якія на нас уздзейнічаюць?

Мабільная праграмка для дзетак для вывучэння беларускай мовы

З'явілася мабільная прылада «Зубрык», якая дапамагае дзеткам вучыць беларускую мову (шукаць лепш па выразе «Слоўнік з Зубрыкам»). 

Бэйбус - беларускі навучальна-забаўляльны канал для дзетак

Добрая дапамога педагогам-пачаткоўцам, выхавацелям садкоў і бацькам маленькіх беларусаў. Забаўляльны, навучальны, развіццёвы канал БЭЙБУС.
Лепшы сябар маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў. Канал з клопатам і павагай, з хітрыкамі ды цікавосткамі, з пяшчотай і весялосцю.

Старонкі