Калі мы, дарослыя, распавядаем дзецям пра Мэты ўстойлівага развіцця, трэба памятаць, што іх разуменне свету адрозніваецца ад нашага. Неабходна выкарыстоўваць простую мову, ілюстрацыі і інтэрактыўныя метады, каб зрабіць матэрыял больш даступным і займальным.
Найлепшы спосаб пазнаёміць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця!
Агенцтва падтрымкі ўстойлівых гарадоў і супольнасцяў «Інтэракцыя» падрыхтавалі зборнік казак, якія дапамогуць у лёгкай і даступнай форме расказаць дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту аб Мэтах устойлівага развіцця і абмеркаваць важныя пытанні, звязаныя з імі.
Частка казак была напісана беларускімі дзяўчынкамі і хлопчыкамі ў снежні 2022 - студзені 2023 года і адабрана на конкурснай аснове. Кожная казка прысвечана адной Мэце ўстойлівага развіцця і раскрывае задачы па яе дасягненню праз гісторыі.
Зборнік у фармаце pdf (на беларускай ці рускай мове) і планы заняткаў можна спампаваць тут https://sustainable-tales.tilda.ws/by