Медыятэкст як сродак фарміравання інфармацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў

Майстар - клас «Медыятэкст  як сродак фарміравання інфармацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў»

 

 

 

 

Аўтар: Жыткая  Вольга Анатольеўна,  настаўнік-метадыст ДУА «Ушацкая СШ»

Мэтавая група: маладыя настаўнікі, настаўнікі ІІ катэгорыі розных прадметаў.

Мэта майстар-класа

Мяркуецца, што ўдзельнікі майстар-класа:

  • будуць ведаць, што такое медыятэкст і як з дапамогай медыятэксту фарміруецца інфармацыйная кампетэнтнасць навучэнцаў;
  • сфарміруюць ўяўленне аб магчымасці выкарыстання медыятэкста ў адукацыйным працэсе;
  • змогуць прымяніць працу з медыятэкстам ў сваёй прафесійнай дзейнасці.

Абсталяванне: камп'ютар, прэзентацыя Power Point, папера, фламастеры, маркеры, ілюстрацыі, стыкеры, карткі з ролямі “Сакратар”, “Генератар ідэй”, “Аналітык”, “Спікер”, “Тайм-мэнэджэр”; “Светлафор” для зваротнай сувязі, “Дзённік ўдзельніка майстар-класа”, кардонныя “раскладанкі” са значкамі “Аднакласнікі”, “Фэйсбук” , “УКантакце” , “Інстаграм”.

 

 

Майстар-клас праходзіў падчас навагодніх святаў, таму ў якасці ключавого пытання была выкарыстана навагодняя ёлка “Ці можа навагодняя ёлка быць медыятэкстам? Чаму вы так лічыце?”. Удзельнікі падчас знаёмства замацоўвалі стікеры са сваімі імёнамі на ёлке, якія выкарыстоўваліся ў якасці жрэбія. На заканчэнні майстар-класа на ёлку таксама былі замацаваны мэты, якія ўдзельнікі запісвалі на стыкерах на пачатку мерапрыемства. Пры звароце да ключавого пытання ў канцы майстра-класа ўдзельнікі змогуць даць станоўчы адказ, абгрунтаваць яго і нават скласці па ёй медыяпаведамленне. Такім чынам ёлка  выкорыстоўвалася на працягу ўсяго майстар-класа.

У якасці фізкультхвілінкі з удзельнікамі мэтазгодна правясці практыкаванне “Кракадзіл”. Для гэтага удзельнікі становяцца ў шарэнгу адзін за адным. Вядучы  ціха, каб не пачулі іншыя, агучвае апошняму ўдзельніку заданне паказаць дзействамі папярэдняму, які стаіць да яго спіной, язду на матацыкле. Пытаецца, ці зразумей ён заданне. Апошні ўдзельнік хлопае папарэднему па плячу, той паварочваецца да яго тварам і назірае за дзействамі апошняга ўдзельніка. Такім чынам робяць усе удзельнікі па чарзе. Першы удзельнік павінен агучыць інфармацыю, якую перадалі апошняму ўдзельніку. Вывад, да якого павінны прыйсці ўдзельнікі: пры перадачы інфармацыі (у залежнасці ад канала перадачы) яна можа скажацца, губляецца дакладнасць, ствараецца іншы сэнс. Таму заўсёды трэба выбіраць адпаведны канал перадачы інфармацыі, крытычна да яе ставіцца, пераправяраць, шукаць першакрыніцы. 

Прыклады працы з медыятэкстамі.

1. «Пацвердзі або аспрэчце» (фота з сацыяльных сетак як медыятэкст)

 

8 клас. Тэма ўрока «Агульная характарыстыка тыпу Членістаногія»

https://onedio.ru/news/11-foto-gigantskih-zhivotnyh-kto-realen-a-kto-fejk-21492

 

Ключавое пытанне: «Дакажыце з біялагічнага пункту гледжання дакладнасць або фэйковость інфармацыі, якую нясе дадзенае фота, а менавіта: ці могуць конікі дасягаць такіх памераў?»

 

2. Работа з рэкламай «Паглядзі і абмяркуй» (рэклама як медыятэкст).

 

1) Праглядзіце рэкламу корму для кацянят "Purina one"

2) Схема для аналізу рэкламы.

1. З якой мэтай была выпушчаная рэклама прадукту? Што хацелі ад мяне аўтары? Каму адрасавана пасланне і чаму вы так думаеце?

2. Ці карысная гэтая рэклама для мяне і іншых людзей? Чаго хоча аўтар, каб я запомніў.

3. Хто можа атрымаць карысць, а хто шкоду ад гэтай рэкламы?

4. Якія ідэі, каштоўнасці даносяць або навязваюць? Які спосаб выкарыстоўваюць аўтары?

5. Ці могуць розныя людзі зразумець гэтую рэкламу па-рознаму? Як я зразумеў з гэтай рэкламы? Што я магу зрабіць: пагадзіцца ці выказаць сваё меркаванне, ужыўшы веды або інфармацыю з розных крыніц, у тым ліку Інтэрнэт.

6. Ці можна давяраць гэтай рэкламе?

 

3) Адкажыце на наступныя пытанні.

1. Для якіх парод катоў падыходзіць дадзены корм?

2.Якія асаблівасці пароды Вашага кацяня (схільнасці да ежы)?

3. Клінічныя выпрабаванні корму, дзе праведзены і кім?

4. Якія спецыялісты (ветэрынары) даюць рэкамендацыі. Ці ёсць пра іх інфармацыя: ці ўказана месца працы, навуковыя артыкулы, спасылкі на іх. Ці ёсць пра іх інфармацыя ў інтэрнэце? Пошук эксперта па фатаграфіі з дапамогай гугл-сэрвісу.

5. Якія  высновы можна зрабіць у дачыненні да гэтага прадукта?

4) Якія высновы вы зрабілі пры працы з дадзеным заданнем? Якія паказчыкі інфармацыйнай кампетэнтнасці фарміруюцца ў вучняў пры працы з дадзеным заданнем?

 

3. “ Аб чым гавораць помнікі” ( помнік як медыятэкст)

Пытанне для абмеркавання: Як помнікі фармуюць (адлюстроўваюць) стэрэатыпы пра настаўнікаў у розны час?

 

 

Помнікі першай настаўніцы (г. Мінск, Саратаў, Арэнбург).

Пытанні для абмеркавання.

1. Сімвалы, сімвалічныя формы. Пра што паведамляе помнік? Якія знакі, сімвалы выкарыстаў скульптар для перадачы асноўнай думкі, трансляцыі каштоўнасцяў?

2. Падзеі (асобы). Аб  якой падзее (асобе) і ў якім кантэксце паведамляе помнік?

3. Функцыя у сацыяльнай прасторы. Якім чынам помнік функцыянуе ў грамадскім прасторы? Да якіх дзеянням, высноў заклікае?

4. Сэнс / стэрэатыпы. Ці мае помнік усяго адно значэнне? Ці можна выявіць іншыя сэнсавыя лініі?

5. Каштоўнасная значнасць. Якія каштоўнасці транслюе помнік? Адпавядае гэта Вашым каштоўнасцям?

6. Мэтазгоднасць ўстаноўкі помніка. Дазволілі б Вы ўсталяваць такі помнік у горадзе і чаму?

У якасці дадатковага задання можна арганізаваць працу па аналізе некалькіх помнікаў, усталяваных у розны час і ў розных гарадах.

 

4. Распрацуйце творчае заданне з выкарыстаннем дадзенага медыятэксту па наступным плане (Помнік шчасцю «Щас спою»)

 

 

 

1.Тэма ўрока, клас.

2. Магчымасці тэмы ўрока і праграмных патрабаванняў ўрока (што павінен навучэнец ведаць, умець, як гэта можна рэалізаваць з дапамогай дадзенага медыятэксту).

3.Этап ўрока.

4. Арганізацыя дзейнасці настаўніка  і вучняў. Форма працы навучэнцаў.

5. Як праца з медыятэкстам спрыяе фармаванню інфармацыйнай кампетэнтнасці навучэнцаў? 

6. Выснова, да якога павінны прыйсці навучэнцы ў ходзе выканання задання.

 

Крыніцы:

Образовательный стандарт [Электронный ресурс].- Режим доступа http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W21933745p&p1=1. 

Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў:дапаможнік для настаўнікаў/ М.І.Запрудскі, А.А.Палейка, А.У.Радзевіч,Т.П.Мацкевіч і інш.; пад рэд.М.І.Запрудскага.-Мінск-2016.-С.336.

Помнік як медыятэкст. А.Палейка https://nastaunik.eu/node/15472

clip.gif (1004×319)