Настаўнік года 2023. Намінацыя "Фізіка. Астраномія. Матэматыка. Інфарматыка"
Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў фізікі, матэматыкі і інфарматыкі. Заўважна спалучаюцца і выкладаюцца: матэматыка праз міні-праекты, фізіка праз эксперыменты, інфарматыка праз гульні.




Віктар Малышчыц – выкладчык астраноміі і фатограф – выклаў на рэсурс Vimeo кліп, зроблены з фотаздымкаў зорнага неба над славутымі беларускімі мясцінамі.
Раніцай 6 чэрвеня 2012 г. пры ўмове яснага неба адразу пасля ўсходу Сонца на яго дыску можна будзе заўважыць маленькую чорную плямку. Гэта будзе павернутая да нас цёмным бокам планета Венера. Яна на працягу амаль 8-мі гадзін будзе перасякаць дыск Сонца. У Беларусі можна будзе бачыць толькі другую палову гэтай рэдкай з’явы: ад узыходу Сонца (каля 5 гадзін раніцы) і да сыходу Венеры з дыска Сонца (каля 8 гадзін раніцы).
Прадмет: Астраномія
Для вырабу РКЗН (рухомай карты зорнага неба) трэба спачатку выразаць патрэбныя элементы з папяровай загатоўкі. На загатоўцы Вам спатрэбяцца два элементы: сама карта зорнага неба і накладны круг для яе. Карта задыякальнай часткі неба павінна застацца непашкоджанай. У выніку яе трэба вярнуць настаўніку разам са зробленай РКЗН.