Падручнікі

Што трэба ўлічваць падчас стварэння школьных падручнікаў, каб пазбегнуць гендарнай няроўнасці праз адукацыю

Прапануем разгледзець, наколькі навучальныя школьныя дапаможнікі нейтральныя ў выкладанні аб’ектыўных ісцін. Ці магчыма без наўмысных намаганняў не трансліраваць гендарныя стэрэатыпы ў тых тэкстах і тэмах школьнай адукацыі, што не тычацца непасрэдна гендарнай тэматыкі.

Як і пра што распавядаюць новыя расійскія падручнікі гісторыі?

Прапануем падборку матэрыялаў дыскусіі пра новыя падручнікі па ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Расіі для 10-х і 11-х класаў, якія будуць выкарыстоўвацца з пачатку новага навучальнага года – з 1 верасня 2023 года.

10 падручнікаў, па якіх вучыліся беларускія дзеці 100 год таму

Прапануем вашай увазе выкладзеныя ў вольны доступ адсканаваныя беларускія падручнікі з калекцыі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.

Баршчэўскі — пра першыя падручнікі 90-х і першую катастрофу ў адукацыі

У савецкі час аўтар школьнага падручніка за ганарар мог пабудаваць сабе дом. Калі ў нечым сучасныя беларускія падручнікі да савецкага стылю і вяртаюцца, дык не ў гэтым.

Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу ня знойдзем (Гісторыя Беларусі, 9 кл.)

Вінцук Вячорка: Добры падручнік найноўшай гісторыі — такі, які пасьля чарговых выбараў і палітычных зьменаў аўтары мусяць толькі дапаўняць новымі параграфамі пра новыя падзеі, а не перапісваць старыя разьдзелы.
Агляд дапаможніка С. В. Паноў, У. Н. Сідарцоў, В. М. Фамін. Гісторыя Беларусі. 1917 г. — пачатак ХХI ст. / Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2019.

Асновы прадпрымальнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці. Дапаможнік для вучняў гуманітарнага ліцэя

У эксперыментальным дапаможніку разглядаюцца найважнейшыя паняцці рынкавай эканомікі, апісваюцца базавыя правілы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусі і Польшчы. Прапануюцца кантрольныя пытанні і заданні, якія дазваляюць ацаніць узровень разумення старшакласнікамі агульных праблем функцыянавання рынкавай эканомікі, фінансавага і працоўнага рынкаў, а таксама існуючых магчымасцяў праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы.

Пётра Садоўскі: Агульныя ўражанні пра падручнік грамадазнаўства для 9 кл. пад рэд. А. М. Данілава

Вучэбны дапаможнік “Грамадазнаўства” для 9 класа выйшаў на пачатку 2020 года. Як яго ацаніць? Гэта прарыў айчыннай педагогікі ці спраба зрабіць хоць нешта сучаснае на падмурку састарэлых праграм і адсутнасці сапраўднай рэформы адукацыі?
Прапануем рэцэнзію сябры Назіральнай рады Таварыства беларускай школы, к.ф.н. Пётры Садоўскага.

Падручнік "Грамадазнаўства" 9 клас: 45 мінут для інтэрактыву

Вучэбны дапаможнік “Грамадазнаўства” для 9 класа выйшаў на пачатку 2020 года і паспеў заваяваць папулярнасць як сярод настаўнікаў, так і сярод вучняў. Як яго ацаніць? Гэта прарыў айчыннай педагогікі ці спраба зрабіць хоць нешта сучаснае на падмурку састарэлых праграм і адсутнасці сапраўднай рэформы адукацыі?
Прапануем першы погляд: артыкул Вольгі Дубоўскай і Настаўніцкай газеты.

Старонкі