Этнашкола, этнасад

«Беларускі дзіцячы фальклор»

folk-by.16mb.com

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.

Матэрыялы для працы з дзіцячым фальклорным калектывам


Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце!
Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням.