Эстонія
Чаму настаўнікі любяць Льва Талстога больш, чым сваіх вучняў?
Юла Вооглайд: «У Эстоніі ацэнкі ставяць толькі ў старэйшых класах, але яны наогул не патрэбныя»
Няма сэнсу ўвесь час павялічваць аб’ём вывучанага матэрыялу, калі вучань не ўмее яго сістэматызаваць.
Вэбінар «PISA і Агульная адукацыя Эстоніі»: станоўчы вопыт эстонскіх адукатараў
Адукацыйны візіт у Эстонію – 2013
У жніўні 2013 года адбыўся другі адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў неўрадавых адукацыйных арганізацый у Эстонію па праграме «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыі». Пра першы візіт па гэтай праграме ў мінулым годзе вельмі цікава і змястоўна расказала Наталля Ільініч у серыі артыкулаў. За 2013 год як у эстонскай, так і ў беларускай адукацыі адбылося шмат значных падзей...
Сістэма адукацыі Эстоніі: некаторыя высновы
Большаць школ Эстоніі належаць не дзяржаве, а муніцыпалітэтам – мясцоваму самакіраванню. Так, з 560 эстонскіх школ толькі 31 дзяржаўная – гэта ў асноўным установы для дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі; прыватных школ – 37; астатнія 489 – муніцыпальныя.
Арганізацыя экзаменаў і цэнтралізаванага тэставання ў Эстоніі
Справу гэтую ажыццяўляе Эстонскі дзяржаўны экзаменацыйны і кваліфікацыйны цэнтр, што быў створаны ў 1997 годзе. ДЭКЦ – дзяржаўная ўстанова, якая падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі і навукі, – складае навучальныя праграмы і арганізуе экзамены для сярэдніх школ, сярэдніх прафесійных установаў, праводзіць экзамены на атрыманне грамадзянства (па эстонскай мове і на веданне Канстытуцыі краіны), навучае настаўнікаў, ажыццяўляе еўрапейскія праекты ў адукацыі.
ІКТ у эстонскай школе
Даведка: у Эстоніі 560 школаў, працуюць 14, 5 тыс. настаўнікаў, вучацца 138 тыс. вучняў. Чаму трэба выкарыстоўваць ІКТ для актыўнага навучання? На гэта пытанне нам адказала Ане Вілемс, супрацоўніца Тартускага ўніверсітэта...
Эстонская адукацыя. Сакрэты поспеху
Эстонія выбудавала адну з наймацнейшых сістэмаў адукацыі ў свеце і паказала найлепшыя паказчыкі развіцця сярэдняй адукацыі сярод усіх караінаў посткамуністычнага блоку. Паводле даследаванняў PISA, уваходзіць ў пяцёрку найлепшых краін Еўропы паводле ўсіх трох параметраў. Якім чынам Эстонія здолела дасягнуць такіх вынікаў? Якія крокі рабіла міністэрства адукацыі краіны, каб эстонская адукацыя стала адной з самых эфектыўных і запатрабаваных у свеце?