Рэдактар
06.01.2025
- Сайт nastaunik.info яшчэ ўлетку выйшаў на агульнаеўрапейскую прастору, таму ён цяпер мае адрас https://nastaunik.eu/
- З'явіўся новы адукацыйны рэсурс, дзе сабрана ўсё самае важнае і самае патрэбнаe: fд апісання тэндэнцый у адукацыі да метадычных прыёмаў і парад. Прыемна, што на гэтым рэсурсе з'яўляюцца новыя старонкі, кожная прысвечаная адной тэме. Чакаем "доказную педагогіку"
- Курс "Актыўныя ацэнка" заўсёды быў у вялікай пашане. Конкурс на навучанне сярод настаўнікаў, даходзіў да 4 чалавек на месца. Дык вось, цяпер з'явіўся клон гэтага курса ў вольным доступе, і кожны можа самастойна ў сваім тэмпе яго прайсці. Рэгістрацыя не абавязковая, а для тых, хто хоча сертыфікат ці дапамогу больш дасведчанага ментара, прадугледжаны бяспечныя шляхі камунікацыі
- З сацыяльных сетак амаль сышлі настаўнікі. Скажаце кепска? Можа і так. Але ёсць і добрае. Столькі нерваў і столькі часу мы ашчаджаем! Можна ж зазіраць перыядычна ў прафесійныя групы, сачыць за навінамі...
- Нарэшце настаўнікі разам з навукоўцамі талакой зрабілі кампетэнтнасную мадэль беларускага вучня. Больш за тое, падрабязна распісалі іх па ўзростах, якія веды, уменні, каштоўнасныя ўстаноўкі павінна фармаваць школа, каб дзеці мелі поспех. Мадэль не канчатковая, кожны можа нешта дадаць або паправіць. Бо робяць жа яе настаўнікі самі для сябе, каб мець арыенцір, чаму вучыць
- Навукоўцы (на гэты раз без настаўнікаў) прапанавалі шаблон вучэбнай праграмы і рэкамендацыі для яе напісання, каб яна выглядала сучаснай і кампетэнтнаснаарыентаванай. Чакаем налета праграм. Уяўляеце, наколькі лягчэй будзе выкладаць мову або літаратуру, калі настаўнікі будуць мець якасную праграму з прапановай тэм і твораў, якія патрэбныя і падабаюцца вучням! І якія дапамагаюць фармаваць тыя ж кампетэнцыі 21-га стагоддзя
- Прапануем азнаёміцца з першай спробай. Чытайце ўважліва НАВУЧАЛЬНАЯ ПРАГРАМА ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА
“АСНОВЫ ГРАМАДЗЯНСКАСЦІ” (9 КЛАС). Думайце, дасылайце заўвагі і прапановы