Алесь Лозка

Грамадская дыскусія: Асіміляцыя ў адукацыі

31.03.2012




Не будзем удавацца ў падрабязнасці, на якой дакладна стадыі знішчэння і самазнішчэння цяпер нацыянальная культура, мова беларусаў, але тое, што яна знаходзіцца ў даволі крытычным стане і набліжана да клінічнай мяжы – не выклікае сумнення.


Пасля так званай школьнай рэформы сярэднія адукацыйныя ўстановы згубілі прадмет «Айчынная і сусветная культура», які прадугледжваў вывучэнне спецкурсаў і факультатываў фальклорна-этнаграфічнага кірунку. Акрамя таго, школы былі пазбаўлены паглыбленага і профільнага навучання, г. зн. зніклі этнакласы, дзе можна было развіваць мастацкія навыкі, нацыянальную свядомасць. Закрываюцца адпаведныя факультэты і кафедры ва ўніверсітэтах. Развіваецца іншая ідэалогія.


Прааналізуем дапаможнік «Народная педагогика», рэкамендаваны рэдакцыйна-выдавецкай радай БДПУ (Воронецкая Л.Н., Мелешко Ю.В. Народная педагогика. Минск: Красико-Принт, 2007).


Ад ТБШ у Заходняй Беларусі да сённяшняга РГА «ТБШ»: 90 год

07.12.2011

Алесь Лозка, старшыня ТБШ

«Таварыства беларускае школы» – культурна-асветная арганізацыя ў Заходняй Беларусі – было створана рашэннем Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вільні, а 7 снежня ўтварылася ТБШ у Радашковічах, заснаванае Браніславам Тарашкевічам. Аб’яднанне дзвюх арганізацый у таварыства, статут якога быў зацверджаны 1 ліпеня 1921 года, стала пачаткам пашырэння культурна-асветных гурткоў у Заходняй Беларусі. У сярэдзіне 1930 г. налічвалася іх больш за паўтысячы, якія аб’ядноўвалі 15 – 30 тысяч чалавек.
Асноўная мэта дзейнасці таварыства была абвешчана ў статуце – «пашыраць і памагаць асьвеце ў беларускім нацыянальным, людскім і хрысціянскім духу». Згодна са статутам, таварыства магло адкрываць і ўтрымліваць народныя школы і дамы, курсы, настаўніцкія семінары, чытальні-бібліятэкі, сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы, выдаваць часопісы, падручнікі і іншую літаратуру, займацца канцэртнай дзейнасцю...

Стан беларускамоўнага навучання на 2008 г. 

06.08.2008

Алесь ЛОЗКА,
старшыня РГА “Таварыства беларускай школы”


Стан беларускамоўнага навучання ў адукацыйных установах даўно выклікае трывогу шырокай грамадскасці. Калі ў 1993–94 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання (76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці 92,6%), то цяпер створаны такія ўмовы, што гэтая планка стала ніжэй 18% (нават гэтую статыстыку і сапраўдную сутнасць міністэрства хавае ад народа). На сайце Міністэрства адукацыі (www.minebu.unibel.by ) вы толькі знойдзеце статыстыку трохгадовай даўніны (за 2005/2006 нав. год). Усяго на беларускай мове сёлета навучалася 20,9% ад агульнай колькасці.