Музыка, песні, мінусоўкі
Развіццёвая песенька-гульня для дашкольнікаў і першакласнікаў
Студыя "Раю" прапануе навучальную гульню-песеньку, з дапамогай якой можна вучыць словы.
Настаўнік: Вітаем сябры! Навокал столькі цікавага! Давайце вывучаць наша асяроддзе гуляючы. Слухайце песеньку і шукайце разам з намі нешта…
Песня пра класнага кіраўніка (+ Відэа)
Мой класны быў не класны,
Хаця дзяўчаты ў школе
Там нешта паміжсобку
Шапталі: "Вух ты, ёй!"
Затое вельмі класнай,
А можа нат і болей,
Была, блін, кіраўнічка
У класе не маёй...
Песні з мінусоўкамі для 4-га класа ад «АБ-БА»
Настаўніца пачатковых класаў Аліна Ваўранюк навучае дзяцей беларускай мове праз ... караоке. Так дзеці адначасова вучацца чытаць, вымаўляць словы, разумець сэнс. Менавіта таму дыскі змяшчаюць не толькі самі дзіцячыя песні, але і музычны акампанемент, пад які добра спяваць.
Песні і караоке для навагодніх святаў
Прапануем дзіцячыя песні і караоке для навагодніх святаў. Вялікая падзяка за іх Таццяне і Адаму Матафонавым!
Зборнік беларускіх песень з нотамі
«Вясёлка над плёсам» — анімаваны альбом дзіцячых песень Змітра Вайцюшкевіча
Альбом «Вясёлка над плёсам» складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. У запісе ўзялі ўдзел тры дзясяткі творцаў, сярод якіх, апроч Змітра Вайцюшкевіча, Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Ганна Шаркунова, Платон Яцына, Чароўны аркестр і дзіцячы хор.
Dream-band "Агатка" з новым альбомам "Капялюш": 8 дзіцячых песень з мінусоўкамі
Калі вы яшчэ не чулі пра існаванне такога музычнага праекта, як «Агатка», то раім паслухаць і атрымаць сапраўдную асалоду ад дзіцячых песень.
Песня "Школьны званок" + мінусоўка.
Школьны званок. Музыка Таццяна Матафонава, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, аранжыроўка Адам Матафонаў.
Выконвае Адам Матафонаў
Беларускія сучасныя вайсковыя песні
Калі Вам трэба выступіць па-беларуску на конкурсе патрыятычнай песні, або раптам вас яшчэ прымушаюць святкаваць 23 лютага, вось вам спасылка на сайт Міністэрства абароны РБ, дз



