Cусветныя хіты па-беларуску (к перакладзе Л. Баршчэўскага)
Прапануем зборнік перакладаў сучасных і класічных хітоў, які падрыхтаваў Лявон Баршчэўскі.
У зборнік уваходзяць больш за 50 песень, перакладзеных з англійскай, французскай, італьянскай, украінскай, русынскай і іншых моваў.
Спампаваць PDF [3]
|
Па-француску |
Па-беларуску |
|
Et si tu n'existais pas
Paroles: Vito Pallavicini Тexte français: Pierre Delanoé & Claude Lemesle. Musique: Salvatore Cutugno et Pasquale Losito
https://www.youtube.com/watch?v=droFFtGSUOg [4]
Et si tu n'existais pas, Dis-moi pourquoi j'existerais? Pour traîner dans un monde sans toi, Sans espoir et sans regrets. Et si tu n'existais pas, J'essaierais d'inventer l'amour, Comme un peintre qui voit sous ses doigts Naître les couleurs du jour. Et qui n'en revient pas.
Et si tu n'existais pas, Dis-moi pour qui j'existerais ? Des passantes endormies dans mes bras Que je n'aimerais jamais.
Et si tu n'existais pas, Je ne serais qu'un point de plus Dans ce monde qui vient et qui va, Je me sentirais perdu, J'aurais besoin de toi. |
Раптам не было б цябе…
Музыка Сальваторэ Кутуньё, францускі тэкст П’ера Дэлянаэ і Клёда Лемэля
Раптам не было б цябе – Нашто, самотны, між людзей Я туляўся б па сьвеце ў журбе: Ні нараканьняў, ні надзей? Не было б цябе зусім – Тады б я сатварыў мілосьць, Як мастак, што пад пэндзлем сваі Бачыць фарбы дня як ёсьць І ўразіцца ўсім тым.
Не было б цябе ў мяне – Дзеля каго б я існаваў? Абдымаў бы жанчын у паўсьне – Тых, каго не пакахаў? Не было б цябе ў мяне, Я ў хуткаплынным тым жыцьці, Ў сьвеце гэтым, нібы ў чужыне, Не здолеў бы сябе знайсьці… Ты так патрэбна мне!
Не было б цябе ў мяне – Цьвяліць свой лёс было б нашто? Я заблытаўся б сам у мане, І мне б не верыў больш ніхто… Не было б цябе ў мяне – Спасьцігнуць змог бы я, відаць, Сэнс жыцьця, ці пазьней, ці раней |

