Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Песня "Школьны званок" + мінусоўка.

Песня "Школьны званок" + мінусоўка.

Музыка, песні, мінусоўкі [1]
Для школьных святаў [2]
Музыка і спевы [3]

Свята апошняга званка павінна быць з песнямі на роднай мове. Прапануем такую песню і мінусоўку да яе.
Калі Вам вельмі патрэбаны аранжыроўкі і мінусоўкі на добрыя беларускія песні для школьнага свята - пішыце на nastauunik.info@gmail.com [4]. Пастараемся дапамагчы.  

Школьны званок. Музыка Таццяна Матафонава, словы Сяржук Сокалаў-Воюш, аранжыроўка Адам Матафонаў.
Выконвае Адам Матафонаў

Спампаваць песню [5]
Спампаваць мінусоўку [6]

Веды ў падручніках спяць да пары, 

Веды хаваюцца ў лічбах і словах, 
Веды найлепшыя нашы сябры, 
Іх абуджае для нас адмыслова: 
 
Дзынь-дзынь, школьны званок, 
Дзынь-дзынь – нам вестунок, 
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось 
Вывучым новае штось. 
 
Веды паўсюль, ды на школьным стале 
З іх паўстае навуковае мора, 
Веды ў камп’ютарах дрэмлюць, але 
Мы іх знаходзім на маніторах. 
 
Дзынь-дзынь, школьны званок, 
Дзынь-дзынь – нам вестунок, 
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось 
Вывучым новае штось. 
 
Так, пераходзячы з класа ў клас, 
Класныя веды ў жыццё пераносім, 
Час праляціць – не пазнаеце нас 
Мы за турботы вас перапросім. 
 
Дзынь-дзынь, школьны званок, 
Дзынь-дзынь – нам вестунок, 
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось 
Вывучым новае штось. 
Аудыа: 
Audio icon aud-20200324-wa0001.mp3 [5]
Audio icon aud-20200324-wa0002.mp3 [6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/17469

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/school-fest/music
[2] https://nastaunik.eu/school-fest
[3] https://nastaunik.eu/workshop/music
[4] mailto:nastauunik.info@gmail.com
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/aud-20200324-wa0001.mp3
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/audio/aud-20200324-wa0002.mp3