Песні і караоке для навагодніх святаў

Прапануем дзіцячыя песні і караоке для навагодніх святаў. Вялікая падзяка Таццяне і Адаму Матафонавым!

Навагодняя песня

Словы Сержука Сокалава-Воюша,
музыка Тацяны Грыневіч-Матафонавай.
Аранжыроўка Адася Матафонава.

Дзе пушчы і балоты
Між елак і бяроз
На іртах па сумётах
Шыбуе Дзед Мароз.

Зіхцяцца як карункі
Сняжынкі ў барадзе,
А ў торбе – падарункі
Дзіцячай грамадзе.

I радасна на свяце,
I весела – да слёз! –
Калі ў цёплай хаце
Гасцюе Дзед Мароз.

Навагодняя песня (караоке) 

Ялінка (В лесу родилась ёлочка) 

Словы Раісы Кудашавай,
музыка Леаніда Бекмана.
Пераклад Кастуся Севярынца.
Спявае Тацяна Грыневіч-Матафонава.
Аранжыроўка Адася Матафонава.

Ялінка ў лесе пекная
Жыла-была-расла.
І ў сцюжу, і пад сонейкам
Зялёная была.

Мяцеліца спявала ёй:
“Ялінка, баю-бай!”
Мароз пасцельку снежную
Сцяліў, казаў “Трывай!”

Пужлівы зайка шэранькі
Ялінку аббягаў.
А часам воўк, сярдзіты воўк
Сняжок пад ей таптаў.

Чуй! Снег у лесе сцішаным
Пад полазам рыпіць.
То конік да яліначкі
Спяшаецца, бяжыць.

Вязе той конік саначкі,
А ў санках мужычок.
Ён ссек ялінку пекную,
Пакінуўшы пянёк.

Цяпер да нас убраная,
Святочная прыйшла.
І дзеткам многа радасці
З сабою прынясла.

Ялінка (караоке)

Калядная калыханка 
Музыка Алега Моўчана,
словы народныя.
Спявае Тацяна Грыневіч-Матафонава.
Аранжыроўка Адася Матафонава.
 

 

Калядная калыханка (караоке) 
 

 

А ўчора з вячора...