Трэнінгі і метадычная работа
Тэндэнцыі і змены ў адукацыі: як пандэмія і новыя выклікі паўплывалі на адукацыю
Прапануем прэзентацыю, мануал і заданні для трэнінгу для настаўнікаў на тэму новых тэндэнцый у развіцці адукацыі ў свеце "Як пандэмія і новыя выклікі паўплывалі на адукацыю"
Як тэсты і тэсціраванне можна прымяняць у якасці сродку для навучання?
У артыкуле Мікалая Запрудскага ў НГ паказваюцца магчымасці прымянення тэстаў і тэсціравання ў якасці сродку для навучання, павышэння матывацыі вучняў да вучэбнай дзейнасці і зваротнай сувязі — для актыўнай ацэнкі (фарміруючага ацэньвання).
Будучыня адукацыі і навыкаў 2030. Компас навучання АЭСР да 2030 года. Серыя канцэптуальных запісак
У 2015 годзе АЭСР запусціла праект “Будучыня адукацыі і навыкаў 2030” з мэтай дапамагчы краінам у падрыхтоўцы іх адукацыйных сістэм да будучыні.
«Альхоўка» - 2022. А ці маеце вы сваё месца сілы?
Сотні настаўнікаў з розных куткоў Беларусі без ваганняў скажуць: «Маё месца сілы – гэта Альхоўка». Пра сёлетні летнік піша яго ўдзельніца Яніна ВОЙНАВА.
Альхоўка-2022 адбылася!
2 ліпеня 2022 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна завяршыўся настаўніцкі летнік, прысвечаны павышэнню кваліфікацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў як эфектыўны механізм прафесійнага развіцця".
Скарбонка гульняў: зборнік гульняў для адпачынку і навучання
У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у летніках, на ўроках і семінарах, пазакласнай дзейнасці, у вандроўках ці проста ў вольны час. Кніга будзе цікавай настаўнікам, выхавальнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных устаноў, трэнерам, студэнтам, бацькам і ўсім, хто любіць гуляць.
"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" – У ДАПАМОГУ НАСТАЎНІКУ
"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" – гэта гульні для дзяцей і дарослых, якія дапамогуць вывучыць родную мову без нуды і прымусу. Акрамя гэтага, яны навучаць вашых дзетак чытаць і паспрыяюць развіццю ўвагі і кемлівасці. Іх можна выкарыстоўваць на занятках у дзіцячых садках і школе, а таксама гуляць дома, усёй сям'ёй.