"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" – У ДАПАМОГУ НАСТАЎНІКУ

"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ"  –  гэта гульні для дзяцей і дарослых, якія дапамогуць вывучыць родную мову без нуды і прымусу. Акрамя гэтага, яны навучаць вашых дзетак чытаць і паспрыяюць развіццю ўвагі і кемлівасці. Іх можна выкарыстоўваць на занятках у дзіцячых садках і школе, а таксама гуляць дома, усёй сям'ёй. 

 

ПРАБЛЕМА, ЯКУЮ ВЫРАШАЕ ПРАЕКТ: Недахоп якасных дапаможных матэрыялаў для вывучэння дзецьмі роднай мовы, а таксама правядзення вольнага часу з равеснікамі і дарослымі.

РАШЭННЕ, ЯКОЕ ПРАПАНУЕ ПРАЕКТ:

Распрацоўка і выданне гульняў, якія павысяць цікавасць дзяцей і дарослых да роднай мовы і дапамогуць у яе вывучэнні.

НАША ЎНІКАЛЬНАСЦЬ:

• Далучэнне да вырашэння праблемы ўсёй сям’і (а тым самым – магчымасць вывучыць мову і дарослым).

• Дапамога выхавацелям і настаўнікам у выкладанні мовы.

• Гульні прапануюць розныя спосабы вырашэння праблемы.

• Распрацоўкай гульняў займаецца настаўнік-практык з вялікім вопытам работы.

ГУЛЬНІ ДЛЯ НАВУЧАННЯ ЧЫТАННЮ

Гэтыя гульні дазволяць зрабіць працэс навучання чытанню лёгкім і забаўляльным. Іх можна выкарыстоўваць як на занятках у дзіцячым садку і ў школе, так і дома.

ГРАМАТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ

Іх мэта – пазнаёміць дзяцей з гукамі і літарамі, якімі адрозніваюцца беларуская і руская мовы, а таксама заматываваць іх у вывучэнні роднай мовы, дапамагчы пашырыць слоўнікавы запас, развіць увагу, памяць, лагічнае мысленне і чытацкія кампетэнцыі. Падыходзяць для выкарыстання  на ўроках і факультатывах у 1 – 4 класах, а таксама дома. У кожнай скрыначцы карткі, якія можна выкарыстаць шматразова, у залежнасці ад мэтаў занятку. Ёсць правілы і слоўнік-дапаможнік.

ТЭМАТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ

Дапамогуць пашырыць слоўнікавы запас дзяцей на пэўныя лексічныя тэмы, а таксама будуць добрым дапаможнікам у развіцці ўвагі, памяці, лагічнага мыслення, чытацкіх кампетэнцый.

ГУЛЬНІ “НА ЎСЕ ВЫПАДКІ ЖЫЦЦЯ”

Падыдуць для выкарыстання на ўроках, факультатывах, пазакласных мерапрыемставах на тэмы пра Беларусь і іншыя. Гэта – ўжо гатовы матэрыял для спаборніцтваў паміж групамі дзяцей і сямейнымі камандамі. Абмежаванняў па ўзросту няма.

Звяртаем увагу на старонку У ДАПАМОГУ НАСТАЎНІКУ

Сачыць за апрабацыяй гульняў можна на старонцы Праект «Скарбонка гульняў" аўтаркі праекта Наталлі Галко.

Рэкамендуем! Далучайцеся.