Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > "СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" – У ДАПАМОГУ НАСТАЎНІКУ

"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ" – У ДАПАМОГУ НАСТАЎНІКУ

Беларуская мова [1]
Скарбонка метадаў [2]
Трэнінгі і метадычная работа [3]

"СКАРБОНКА ГУЛЬНЯЎ [4]" [4]  –  гэта гульні для дзяцей і дарослых, якія дапамогуць вывучыць родную мову без нуды і прымусу. Акрамя гэтага, яны навучаць вашых дзетак чытаць і паспрыяюць развіццю ўвагі і кемлівасці. Іх можна выкарыстоўваць на занятках у дзіцячых садках і школе, а таксама гуляць дома, усёй сям'ёй. 

 

ПРАБЛЕМА, ЯКУЮ ВЫРАШАЕ ПРАЕКТ: Недахоп якасных дапаможных матэрыялаў для вывучэння дзецьмі роднай мовы, а таксама правядзення вольнага часу з равеснікамі і дарослымі.

РАШЭННЕ, ЯКОЕ ПРАПАНУЕ ПРАЕКТ:

Распрацоўка і выданне гульняў, якія павысяць цікавасць дзяцей і дарослых да роднай мовы і дапамогуць у яе вывучэнні.

НАША ЎНІКАЛЬНАСЦЬ:

• Далучэнне да вырашэння праблемы ўсёй сям’і (а тым самым – магчымасць вывучыць мову і дарослым).

• Дапамога выхавацелям і настаўнікам у выкладанні мовы.

• Гульні прапануюць розныя спосабы вырашэння праблемы.

• Распрацоўкай гульняў займаецца настаўнік-практык з вялікім вопытам работы.

ГУЛЬНІ ДЛЯ НАВУЧАННЯ ЧЫТАННЮ [5]

Гэтыя гульні дазволяць зрабіць працэс навучання чытанню лёгкім і забаўляльным. Іх можна выкарыстоўваць як на занятках у дзіцячым садку і ў школе, так і дома.

ГРАМАТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ [6]

Іх мэта – пазнаёміць дзяцей з гукамі і літарамі, якімі адрозніваюцца беларуская і руская мовы, а таксама заматываваць іх у вывучэнні роднай мовы, дапамагчы пашырыць слоўнікавы запас, развіць увагу, памяць, лагічнае мысленне і чытацкія кампетэнцыі. Падыходзяць для выкарыстання  на ўроках і факультатывах у 1 – 4 класах, а таксама дома. У кожнай скрыначцы карткі, якія можна выкарыстаць шматразова, у залежнасці ад мэтаў занятку. Ёсць правілы і слоўнік-дапаможнік.

ТЭМАТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ [7]

Дапамогуць пашырыць слоўнікавы запас дзяцей на пэўныя лексічныя тэмы, а таксама будуць добрым дапаможнікам у развіцці ўвагі, памяці, лагічнага мыслення, чытацкіх кампетэнцый.

ГУЛЬНІ “НА ЎСЕ ВЫПАДКІ ЖЫЦЦЯ” [8]

Падыдуць для выкарыстання на ўроках, факультатывах, пазакласных мерапрыемставах на тэмы пра Беларусь і іншыя. Гэта – ўжо гатовы матэрыял для спаборніцтваў паміж групамі дзяцей і сямейнымі камандамі. Абмежаванняў па ўзросту няма.

Звяртаем увагу на старонку У ДАПАМОГУ НАСТАЎНІКУ [9]

Сачыць за апрабацыяй гульняў можна на старонцы Праект «Скарбонка гульняў" [10] аўтаркі праекта Наталлі Галко.

Рэкамендуем! Далучайцеся.

 
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18313

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[2] https://nastaunik.eu/metoda/strategy/skarbonka
[3] https://nastaunik.eu/metoda/training
[4] https://sites.google.com/skarbonkagulnjau.net/games/
[5] https://sites.google.com/skarbonkagulnjau.net/games/%D0%B3%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96/%D0%B3%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96-%D0%B4%D0%BB%D1%8F-%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%83%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8F-%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8E
[6] https://sites.google.com/skarbonkagulnjau.net/games/%D0%B3%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96/%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B%D1%8F-%D0%B3%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96
[7] https://sites.google.com/skarbonkagulnjau.net/games/%D0%B3%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96/%D1%82%D1%8D%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B%D1%8F-%D0%B3%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96
[8] https://sites.google.com/skarbonkagulnjau.net/games/%D0%B3%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96/%D0%B3%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96-%D0%BD%D0%B0-%D1%9E%D1%81%D0%B5-%D0%B2%D1%8B%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%BA%D1%96-%D0%B6%D1%8B%D1%86%D1%86%D1%8F
[9] https://sites.google.com/skarbonkagulnjau.net/games/%D1%83-%D0%B4%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%83-%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%83
[10] https://www.facebook.com/groups/328510040972385/