Дапаможныя матэрыялы
Казкі — найлепшы спосаб пазнаёміць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў з Мэтамі ўстойлівага развіцця!
Педагогі падрыхтавалі зборнік казак, якія дапамогуць у лёгкай і даступнай форме расказаць дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту аб Мэтах устойлівага развіцця і абмеркаваць важныя пытанні, звязаныя з імі.
Што трэба ўлічваць падчас стварэння школьных падручнікаў, каб пазбегнуць гендарнай няроўнасці праз адукацыю
Прапануем разгледзець, наколькі навучальныя школьныя дапаможнікі нейтральныя ў выкладанні аб’ектыўных ісцін. Ці магчыма без наўмысных намаганняў не трансліраваць гендарныя стэрэатыпы ў тых тэкстах і тэмах школьнай адукацыі, што не тычацца непасрэдна гендарнай тэматыкі.
6 шляхоў стварэння фэйкавых навін і простыя інструменты іх выкрыцця
Вызначэнне фальшывых навін ці маніпулятыўна апрацаваных матэрыялаў - задача, рашэнне якой вымагае спецыяльных ведаў і адпаведных інструментаў. У дапаможніку ад Global Investigative Journalism Network (GIJN) разглядаюцца сцэнары падману, а таксама прапануюцца пакрокавыя інструкцыі па праверцы і выкрыцці фальсфікацый.
Да ўвагі медыяадукатараў: даведнік па медыяграматнасці.
Прапануем вашай увазе "Даведнік па медыяграматнасці. Як змагацца з маніпуляцыямі і ілжывай інфармацыяй", падрыхтаваны нашымі калегамі з Грузіі.
Задачнікі для 3 і 4 класа
Фармаванне матэматычных паняткаў шляхам рашэння тэкставых задач. Замацаванне матэматычных паняткаў праз рашэнне тэкставых задач. Бацькі з Брэста дзякуюць Уладзіміру Хільмановічу з Гродна за дапамогу.
Нвучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй
Аўтар Ігар Кузьмініч
Дапаможнік змяшчае метадычныя парады для настаўнікаў сярэдніх школ і выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ, а таксама для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, якія рыхтуюць і праводзяць заняткі і навучальныя праграмы па правах чалавека для моладзі. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца каштоўнасна-практычны падыход да асвятлення правоў чалавека, а таксама заснаванасць прапанаваных у выданні заняткаў на інтэрактыўных стратэгіях навучання.
Яшчэ пра адзін важны аспект грамадзянскай адукацыі і пакаленне Y
Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях 19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце. Але весціся будзе не пра мастацкія вартасці ці хібы фільма, а пра адукацыю.
Семінары для старшакласнікаў
А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. Прапануем метадычную распрацоўку 2-х 1-дзённых міні-семінараў для старэйшых школьнікаў.
Дыскусійны клуб
Праект “English debate club”