Да ўвагі медыяадукатараў: даведнік па медыяграматнасці.

Прапануем вашай увазе "Даведнік па медыяграматнасці. Як змагацца з маніпуляцыямі і ілжывай інфармацыяй", падрыхтаваны нашымі калегамі з Грузіі.
 
Сучасныя тэхналогіі істотна пашырылі доступ да інфармацыі і магчымасцям яе распаўсюду. Але магчымасці сацыяльных медыя часта выкарыстоўваюць з мэтай дэзінфармацыі і прапаганды. Даведнік быў створаны на падставе вопыту пераправеркі ілжывай інфармацыі, і ахоплівае 9 тэм: ад праверкі вэб-старонак, да маніпулявання рэлігійнымі пачуццямі.
Над публікацыяй працавалі: Софо Гелава, Далі Курдадзе.
Рэдактар: Тамар Кінцурашвілі.
 
Даведнік у фармаце pdf даступны ніжэй: