Беларуская літаратура

Сайт bellit.info - віртуальная энцыклапедыя беларускай літаратуры

Сайт https://bellit.info/ - гэта віртуальная энцыклапедыя беларускай літаратуры. Змяшчае актуальную інфармацыю пра падзеі ў літаратурным свеце. 

Аўтары новага праекту bellit.info так бачаць сваю місію:

Сайт «Кінакіпа» з вялізнай калекцыяй фільмаў на беларускай мове

Праект КінаКіпа ( https://kinakipa.site/) збірае збольшага замежныя фільмы, серыялы, мультыплікацыю, агучаныя або з субцітрамі па-беларуску, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі.

Настаўнік года 2023. Намінацыя "Беларуская і руская мова і літаратура"

Сабралі артыкулы НГ пра фіналістаў конкурсу педагагічнага майстэрства — настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры. Філолагі лічаць, што чытаць трэба, гэта карысна і вельмі цікава, неабходна вярнуць кнігі і чытанне ў моду.

Інтэлектуальная гульня для тыдня беларускай мовы

Гульня пабудавана па прынцыпе тэлеперадачы «Хто хоча стаць мільянерам?». Удзельнічаюць 10 чалавек. Заданні адборачнага тура выконваюць на картках. Хто першы правільна адкажа, той выходзіць у I тур гульні. Удзельнік можа выкарыстаць дапамогу камп’ютара (50×50), глядзельнай залы і сябра, а таксама ў любы момант забраць балы. Незгаральная сума балаў — 3, 6.

Лявон Баршчэўскі: “Калі нейкі літаратурны шэдэўр не перакладзены на беларускую мову – гэта дакор нам усім”

Найгоршая сітуацыя ў сярэдняй школе. Вось некалькі прыкладаў. Старажытнагрэцкую трагедыю Сафокла “Антыгона” вывучаюць у школах па ўсёй Еўропе, акрамя Беларусі. Таго ж “Дон Кіхота” – таксама, хоць у скарочаным выглядзе. У нас – не. З беларускіх школьных праграм па літаратуры ўсё гэта выкінута. Там з усёй замежнай класікі застаўся адзін Адам Міцкевіч, ды і тое, відаць, таму што нарадзіўся ў Беларусі.

Колас у сэрцы! Сёння 140 гадоў народнаму паэту Беларусі!

Якуб Колас – паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога – застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Дзе, што і каго пачытаць-паслухаць-паглядзець пра Коласа (для сябе і на ўрокі ў школу)?

Расстраляныя літаратары працягваюць жыць ... у кнігах, лекцыях, фільмах і на ўроках літаратуры і гісторыі.

Набліжаецца трагічная дата ў гісторыі Беларусі "Ноч паэтаў". Прапануем лекцыі, кнігі, фільмы і рэсурсы пра расстраляных літаратараў. Яны жывуць, пакуль мы іх памятаем.

Старонкі