Набліжаецца трагічная дата ў гісторыі Беларусі "Ноч паэтаў": у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС былі расстраляныя 108 дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў БССР. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год). У гэтыя дні рэпрэсіі перыяду 1937-1938 у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку. Невінаватасць большай часткі з іх была потым прызнаная савецкімі судамі. Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі.
Кнігі і рэсурсы, дзе можна знайсці звесткі пра расстраляных літаратараў:
- Выбраныя творы Алеся Дудара (уся кніга анлайн).
- Пераклады вершаў Юлія Таўбіна на мовы свету
- «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго», уся кніга ў вольным доступе, гэта каму трэба пра эпоху і людзей глыбей.
- На хвалі часу, у плыні жыцця. Віртуальны праект, прысвечаны аб’яднанню «Маладняк»: вялікая колькасць музейных і бібліятэчных рэдкасцяў, біяграфіі, зборнікі, фоты (шмат).
- Праект (Не)расстраляныя: біяграфічныя матэрыялы, спасылкі на вершы – трэба толькі націснуць іконкі пад партрэтамі, гэта гіперспасылкі. Таксама на сайце музычны альбом на вершы расстраляных паэтаў, створаны беларускімі музыкамі. Там жа на асобнай ўкладцы – лекцыі па кожным з паэтаў.
- Купалаўская варта, ёмісты і маштабны праект з вершамі і расповедамі пра паэтаў.
- Курс «(Не) расстраляная паэзія» Уваскрэсіць з нябыту імёны беларускіх літаратараў – галоўная ідэя праекта “(Не) расстраляная паэзія”.
- «Жывыя партрэты» паэтаў 20-х.
Больш інфармацыі на Ноч паэтаў