Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Расстраляныя літаратары працягваюць жыць ... у кнігах, лекцыях, фільмах і на ўроках літаратуры і гісторыі.

Расстраляныя літаратары працягваюць жыць ... у кнігах, лекцыях, фільмах і на ўроках літаратуры і гісторыі.

Беларуская літаратура [1]
Гісторыя [2]

Набліжаецца трагічная дата ў гісторыі Беларусі "Ноч паэтаў": у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС былі расстраляныя 108 дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў БССР. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год). У гэтыя дні рэпрэсіі перыяду 1937-1938 у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку. Невінаватасць большай часткі з іх была потым прызнаная савецкімі судамі. Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі.

Кнігі і рэсурсы, дзе можна знайсці звесткі пра расстраляных літаратараў:

  • Выбраныя творы Алеся Дудара (уся кніга анлайн) [3].
  • Пераклады вершаў Юлія Таўбіна на мовы свету [4]
  • «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго» [5], уся кніга ў вольным доступе, гэта каму трэба пра эпоху і людзей глыбей.
  • На хвалі часу, у плыні жыцця. Віртуальны праект, прысвечаны аб’яднанню «Маладняк» [6]: вялікая колькасць музейных і бібліятэчных рэдкасцяў, біяграфіі, зборнікі, фоты (шмат).
  • Праект (Не)расстраляныя [7]: біяграфічныя матэрыялы, спасылкі на вершы – трэба толькі націснуць іконкі пад партрэтамі, гэта гіперспасылкі. Таксама на сайце музычны альбом на вершы расстраляных паэтаў, створаны беларускімі музыкамі. Там жа на асобнай ўкладцы – лекцыі па кожным з паэтаў.
  • Купалаўская варта, [8] ёмісты і маштабны праект з вершамі і расповедамі пра паэтаў.
  • Курс «(Не) расстраляная паэзія» [9] Уваскрэсіць з нябыту імёны беларускіх літаратараў – галоўная ідэя праекта “(Не) расстраляная паэзія”.
  • «Жывыя партрэты» паэтаў 20-х. [10]

Больш інфармацыі на Ноч паэтаў [11]
 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18466

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[2] https://nastaunik.eu/workshop/history
[3] https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=49101&fbclid=IwAR0dw2HotVqMN65mK0ztjn_6_uWJJc7TqJgCJ9QT3JwzsolUleeRobCAero
[4] https://taubinpoetry.com/translations/taubin-vechar
[5] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/348113/
[6] https://www.nlb.by/content/informatsionnye-resursy/elektronnye-informatsionnye-resursy/resursy-natsionalnoy-biblioteki-belarusi/virtualnye-proekty-vystavki-i-kollektsii/virtualnye-proekty-biblioteki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya-/?fbclid=IwAR1X3R7iqA941E7HO4ERSy5fU5KQocdKCNg9wkwV4vBuu6jaCha-lG5q2hI
[7] https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/?fbclid=IwAR0FLxXggbcRJtY994mzdpA25Mmz0MXjy_XDcNSW9eJAufbL5ovqDqvxV3k
[8] https://youtu.be/-5oIMg4oxL4
[9] https://dp.fly-uni.org/courses/ne-rasstralyanaya-paeziya/
[10] https://wir.by/ru/article/paety20
[11] https://nochpaetau.com/