Блог Міхась Булавацкі

Як жыць у такім свеце?

Міхась Булавацкі
20.07.2020

З развіццём інтэрнэта ўсё таемнае, усё тое, што камусьці хацелася б скрыць, схаваць ад чужых вушэй і вачэй, становіцца яўным. І выпаўзае вонкі подленькая сутнасць чалавека, яго мярзотнае нутро. Асабліва прыкра назіраць за гэтым, калі гаворка пра настаўніка. Сёння настаўнік не проста настаўнік, ён – ідэолаг, які вымушаны дрэсіраваць падначаленых яму дзяцей у рэчышчы патрабаванняў паноўнай ідэалогіі. А тыя “неразумныя” супраціўляюцца. І робяць аўдыё-відэазапісы, і выкладваюць іх у інтэрнэце.

Што спяваць дзецям?

Міхась Булавацкі
17.04.2017

Псеўдапатрыятызм падтрымлівае дзяржава! Здагадка пацвердзілася расповядам жанчыны: яна аднойчы падрыхтавала з дзяўчынкай прыгожую песню на нейкі конкурс з прэтэнзіяй на высокае месца, але яе “папрасілі” замяніць песню, бо яна на словы Някляева.

Вярнуць інтэлект Радзіме!

Міхась Булавацкі
05.02.2017

Беларускае пяціборства: чаму Ігар Хрол збіраўся паступаць у Маскоўскі ўніверсітэт, туды пераможцаў міжнародных алімпіяд прымалі без іспытаў, але перадумаў, застаўся ў Беларусі?

Урокі Высоцкага

Міхась Булавацкі
01.09.2016

 

– Гэта ў матэматыцы логіка патрэбная.

А ў літаратуры трэба сэрца, пачуцці. Там логіка недарэчы.

– Ну як сказаць… На мой погляд, кепская літаратура,

калі яна без логікі, гэта значыць, без розуму.

– Вы, настаўнік матэматыкі, гатовы

правесці ўрок літаратуры з логікай?

– Чаму б не… Паспрабую.

Думкі з нагоды нарады па беларускамоўным навучанні ў Магілёве

Міхась Булавацкі
19.06.2016

Ці будуць у Магілёве беларускія класы?..
Што важней - развіваць розум ці выконваць праграму?
Працаваць з адным-двума вучнямі трэба не так, як працаваць з дваццаццю. Чаму?
І чаму маленькіх беларусаў навучаюць людзі, якім беларускае не баліць? Бо ўжо няма таго органа, які павінен балець?
Як сустрэцца беларускамоўнаму настаўніку і беларускамоўнаму дзіцяці?..

Матэматыка супраць інфармацыйных качак

Міхась Булавацкі
15.11.2015

Апошнім часам у медыя з’яўляецца шмат “інфармацыйных качак”, якія дапамагае выкрыць простая школьная матэматыка.

З аповесці расійскага пісьменніка Вячаслава Кандрацьева: “Сталі яны па чатыры ў рад і пайшлі. Чалавек трыста іх было, вось і расцягнулася калона на паўкіламетра…

Старонкі