Сайт nastaunik.eu аб’яднаў беларускіх настаўнікаў-місіянераў
Прыклад удалай самаарганізацыі ў нефармальную структуру, якая не мае канкурэнцыі з боку дзяржаўных інстытутаў і СМІ, прадэманстравалі найбольш актыўныя беларускія настаўнікі.
Прыклад удалай самаарганізацыі ў нефармальную структуру, якая не мае канкурэнцыі з боку дзяржаўных інстытутаў і СМІ, прадэманстравалі найбольш актыўныя беларускія настаўнікі.
Асамблея няўрадавых арганізацый назвала пераможцаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» 2014 года. Найлепшым сайтам НДА прызнаны наш з вамі інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў!
Сайт Nastaunik.info - гэта грамадскі праект,
створаны настаўнікамі і для настаўнікаў як пляцоўка для ўзаемадапамогі, абмену досведам, публікацыямі і педагагічнымі ідэямі.
Мы разлічваем, што кожны, хто далучаецца да нас, зможа стаць мультыплікатарам новых ведаў і паўплываць на фармаванне дэмакратычнага светапогляду вучняў, пачне гуртаваць бацькоў, калегаў, працаваць дзеля пабудовы дэмакратычнага грамадства ў Беларусі.
Наш сайт прапануе вам свежыя навіны адукацыі, агляд новых тэхналогій і метадаў выкладання, распрацоўкі найлепшых беларускіх настаўнікаў і досвед калегаў з іншых краін.
Урокі, школьныя святы, пазакласныя мерапрыемствы, падручнікі і метадычныя дапаможнікі, навучальныя відэа- і аўдыясродкі – усё гэта вы знойдзеце ў нашых раздзелах.
Чакаем вашых водгукаў, матэрыялаў, ідэяў і прапановаў на nastaunik.info@gmail.com .
Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!