Праект КінаКіпа ( https://kinakipa.site/) збірае збольшага замежныя фільмы, серыялы, мультыплікацыю, агучаныя або з субцітрамі па-беларуску, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі. Тут можна адшукаць агучаныя па-беларуску серыялы «Апошнія з нас», «Дом цмока», «Вядзьмар», «Сябры», «Гамбіт каралевы», або кінастужкі, якія сталі кінакласікай: «Гары Потэр», «Гладыятар», «Матрыца», «Амэлі», «Інтэрстэлар», «Палёт над гняздом зязюлі» і шматлікія іншыя фільмы. Агулам жа колькасць стужак на сайце сягае за 700, з іх больш за 40 — серыялы.
Фільмы і серыялы выкладаліся праектам раней у тэлеграм-канале. Цяпер жа дастаткова націснуць кнопку «плэй» на старонцы любімага фільма, каб паглядзець яго па-беларуску з любой прылады.
Сайт мае зручны інтэрфейс для пошуку. Цяпер настаўнікам будзе зручна адшукаць патрэбны эпізод, кіналяп або фрагмент для сваіз заняткаў, якія разам з прадметнымі ведамі будуць вучыць дзяцей медыяпісьменнасці і роднай мове.