Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Сайт «Кінакіпа» з вялізнай калекцыяй фільмаў на беларускай мове

Сайт «Кінакіпа» з вялізнай калекцыяй фільмаў на беларускай мове

Медыяадукацыя [1]
Відэа [2]
Беларуская мова [3]
Беларуская літаратура [4]

Праект КінаКіпа [5] ( https://kinakipa.site/ [5]) збірае збольшага замежныя фільмы, серыялы, мультыплікацыю, агучаныя або з субцітрамі па-беларуску, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі. Тут можна адшукаць агучаныя па-беларуску серыялы «Апошнія з нас», «Дом цмока», «Вядзьмар», «Сябры», «Гамбіт каралевы», або кінастужкі, якія сталі кінакласікай: «Гары Потэр», «Гладыятар», «Матрыца», «Амэлі», «Інтэрстэлар», «Палёт над гняздом зязюлі» і шматлікія іншыя фільмы. Агулам жа колькасць стужак на сайце сягае за 700, з іх больш за 40 — серыялы.

Фільмы і серыялы выкладаліся праектам раней у тэлеграм-канале. Цяпер жа дастаткова націснуць кнопку «плэй» на старонцы любімага фільма, каб паглядзець яго па-беларуску з любой прылады.
Сайт мае зручны інтэрфейс для пошуку. Цяпер настаўнікам будзе зручна адшукаць патрэбны эпізод, кіналяп або фрагмент для сваіз заняткаў, якія разам з прадметнымі ведамі будуць вучыць дзяцей медыяпісьменнасці і роднай мове. 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/18784

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/edu
[2] https://nastaunik.eu/media/videa
[3] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[4] https://nastaunik.eu/workshop/biellit
[5] https://kinakipa.site/